Святлана Ціханоўская: Буду ісці да перамогі
40- 14.07.2020, 14:32
- 56,999
Кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі заявіла, што будзе змагацца дзеля свайго мужа і тых, хто ў яго паверыў.
Пасля рэгістрацыі ў ЦВК кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская пагутарыла з журналістамі. На прыступках ЦВК яна падзякавала людзям і звярнулася да мужа.
– Сярожа, я цябе вельмі люблю, я раблю гэта дзеля цябе і тых, хто табе паверыў, – сказала кандыдатка ў прэзідэнты.
– Я веру, што ён не зламаецца, – cказала яна журналістам.
На пытанне журналістаў, ці гатовая яна ісці да канца, кандыдатка ў прэзідэнты Cвятлана Ціханоўская заявіла, што гатовая ісці да перамогі.