26 красавiка 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі: Чакаем, што ўсе палітвязні будуць вызваленыя

6
Кіраўнік Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі: Чакаем, што ўсе палітвязні будуць вызваленыя
Дырк Шубель

Дырк Шубель заклікаў беларускія ўлады да правядзення сумленных выбараў.

Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі Дырк Шубель пракаментаваў стасункі Брусэля і афіцыйнага Менска, паведамляе сайт naviny.by.

«Мы гатовыя ісці далей, але ёсць адно вялікае але. Гэта сітуацыя з нагоды правоў чалавека і дэмакратыі ў вашай краіне, асабліва ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў. Мы выразна патлумачылі, што мы чакаем ад кіраўніцтва краіны», - сказаў кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвязу.

Ён нагадаў пра супольную заяву паслоў ЕЗ, ЗША і Вялікабрытаніі ад 2 чэрвеня.

«На жаль, не было рэакцыі, як мы чакалі. Нам трэба рэагаваць зноў, і 19 чэрвеня была заява спадара Барэля (вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. - заўв.) пасля затрымання Віктара Бабарыкі. Таксама была вялікая дыскусія ў Еўрапарламенце на мінулым тыдні. Мы чакаем, што тыя, хто цяпер з палітычных матываў арыштаваныя і знаходзяцца ў турме, будуць неадкладна вызваленыя, каб выбары прайшлі без праблем, аб'ектыўна, каб кандыдатамі ў прэзідэнты сталі тыя, хто сабраў больш за 100 тысяч подпісаў», - сказаў Шубель.

Ён таксама адзначыў, што АБСЕ чакае запрашэння для назірання за выбарамі. «Спадзяемся, што будзе неадкладнае запрашэнне, бо часу мала. Калі краіна хоча, каб выбары былі аб'ектыўнымі і было добрае назіранне, то часу [для запрашэння] вельмі мала», - мяркуе кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках