У працы «Вайбера» адбыўся глабальны збой
35- 10.07.2020, 19:49
- 51,988
Праблемы ў працы папулярнага мэсэнджара закранулі і Беларусь.
Згодна з рэсурсам Downdetector, збоі назіраюцца ў розных месцах свету, але ў асноўным яны сканцэнтраваныя ў Еўропе. Так, пры спробе запусціць дадатак на смартфоне з iOS ён тут жа зачыняецца, а яго пераўсталёўка не развязвае праблему, пішуць naviny.by.
У той жа час версіі Viber для кампутараў і смартфонаў на Android працягваюць нармальна працаваць.
Тысячы дадаткаў у свеце, уключаючы Viber, адчуваюць праблемы ў працы на iOS/iPhone праз тэхнічную праблему, якая будзе ліквідаваная найбліжэйшым часам.