Механізатар з Нясвіжскага раёна: Калі гэта прадоўжыцца, то будзе добры такі бунт
4- 10.07.2020, 18:01
- 30,621
Калі цяпер гэта не выправіць, то горш за жывёлу ў калгасе жыць будзем.
Калі гэта прадоўжыцца, то будзе добры такі бунт. Знойдзем усіх, хто вінаваты тут на месцах, а такіх вельмі шмат. А калі ў нас скончым, то і ў Менск гатовыя ехаць.
«Працую механізатарам у Нясвіжскім раёне, - піша чытач тэлеграм-канала «Баста!». - Вышэйшая адукацыя ёсць, скончыў у Менску аграрны ўніверсітэт калісьці, але вышэй трактарыста падняцца не змог, бо ва ўсіх кіраўнікоў ёсць сваякі, прычым пра гэта гаворыцца адкрыта.
Калі яшчэ пару гадоў таму я за сезон нармальна зарабляў і нават узімку выстарчала «халтуры», то цяпер - кукіш з маслам, нічога амаль няма. Заробак упаў не толькі адносна коштаў, але і проста ўпаў. Цяпер я атрымліваю за месяц амаль на 300 рублёў менш, чым у мінулым нават годзе.
Камплектуючыя набыць няма за што, а калі нешта паляцела, то вінавацяць рабочых. Закупілі гнілы подсціл, таксама мы вінаватыя, і скардзіцца няма каму.
Большая палова нашых перахварэла на запаленне лёгкіх, частка проста сышла, але нават у Менск цяпер на працу не паездзіш, бо няма амаль нават там нічога.
І што нам рабіць? Калі гэта прадоўжыцца, то будзе добры такі бунт. Знойдзем усіх, хто вінаваты тут на месцах, а такіх вельмі шмат, бо ў нас жа як - на кожнага Васю дзесяць начальнікаў. А калі ў нас скончым, то і ў Менск гатовыя ехаць, бо калі цяпер гэта не выправіць, то горш за жывёлу ў нашым калгасе жыць будзем. А не дай бог такога жыцця нікому, як у нашай скаціны».
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..