26 красавiка 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Маскве арыштаваў губернатара Хабараўскага краю на два месяцы

5
Суд у Маскве арыштаваў губернатара Хабараўскага краю на два месяцы
ФОТА: RUSSIAN LOOK

Сяргей Фургал віну не прызнаў.

Басманны суд Масквы ў пятніцу, 10 ліпеня, задаволіў хадайніцтва следства аб арышце губернатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала. Дзейнага кіраўніка рэгіёну адправілі ў СІЗА да 9 верасня 2020 года. Абарона і Фургал прасілі суд абраць яму меру стрымання, не звязаную з пазбаўленнем волі, паведамляе DW.

Пытанне аб меры стрымання суд разглядаў у закрытым рэжыме, бо прадстаўнікі Следчага камітэта заявілі, што некалькім удзельнікам працэсу паступалі пагрозы і яны знаходзяцца пад дзяржаўнай абаронай. Як паведаміў журналістам абаронца Сяргея Фургала Барыс Кажамякін, у судовым паседжанні губернатар адпрэчыў усе абвінавачванні на свой адрас і заявіў аб недатычнасці да інкрымінаваных яму злачынстваў. Абарона мае намер абскардзіць пастанову суда аб арышце Фургала.

Справа Сяргея Фургала

Вядомы ў Хабараўскам краі бізнэсовец Сяргей Фургал прыйшоў у палітыку ў 2005 годзе, калі быў абраны ў рэгіянальны парламент паводле спісу партыі ЛДПР. З 2007 да 2018 года быў дэпутатам трох скліканняў Дзяржаўнай Думы Расеі. У верасні 2018 года ў другім туры выбараў губернатара краю Фургал з вялікай перавагай перамог прадстаўніка «Адзінай Расеі», дзейнага на той момант кіраўніка рэгіёну Вячаслава Шпорта.

9 ліпеня 2020 года Сяргей Фургал быў затрыманы ў Хабараўску і дастаўлены ў Маскву. Следства мяркуе, што палітык быў арганізатарам забойстваў двух бізнэсоўцаў, а таксама арганізатарам замаху на забойства яшчэ аднаго прадпрымальніка, учыненых у Хабараўскам краі і Амурскай вобласці ў 2004-2005 гадах. Паводле інфармацыі СКР яго таксама правяраюць на дачыненне да іншых цяжкіх злачынстваў, учыненых на тэрыторыі Хабараўскага і Прыморскага краёў, а таксама Амурскай вобласці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках