Культпратэст: Творчыя людзі Беларусі запісалі відэазварот
46- 1.07.2020, 22:03
- 73,102
Эмацыйныя выступы свабодных людзей.
Прадстаўнікі творчых прафесій: акторы, музыкі, рэжысёры, літаратары, журналісты - запісалі відэазварот з патрабаваннем выпусціць беларускіх палітвязняў. Сярод тых, хто не пабаяўся звярнуцца да ўладаў, Святлана Анікей, Павел Яскевіч, Настасся Шпакоўская, Віктар Бойка, Вольга Скварцова, Дзмітрый Малашыцкі, Ганна Харланчук-Южакова, Леанід Паўлёнак, музыкі гуртоў Intelligency і Weesp, паведамляе euroradio.fm.
"Я беларус і жыву ў Беларусі. Ён мне надакучыў. Я патрабую сумленных выбараў", - пачынае актор Дзмітрый Малашыцкі.
"У нашай краіне бяда, нашы кандыдаты ў турме", - кажа акторка і спявачка Настасся Шпакоўская.
"Мне 36 гадоў, але я дагэтуль не бачыў сумленных выбараў", - падхоплівае актор, кастынг-дырэктар і рэжысёр Віктар Бойка.
"Мы шалеем, калі мы бачым адкрытае беззаконне", - проста заўважаюць музыкі гурта Intelligency.
"У нашай краіне робіцца беззаконне. Праваахоўныя органы, якія абавязаны ахоўваць мае правы і грамадзянскую пазіцыю, чамусьці бяруць на сябе адказнасць выкарыстоўваць гвалт толькі за тое, што я шпацырую праспектам або прысутнічаю на пікетах", - дадае харэограф Вольга Скварцова.
"Мы патрабуем даць магчымасць народу Беларусі зрабіць свой выбар", - кажуць людзі творчасці.