Falcon 9 вярнулася на мыс Канаверал
2- 3.06.2020, 20:35
- 42,267
Ракета ўдзельнічала ў запуску Crew Dragon на МКС.
Ракету Falcon 9 кампаніі SpaceX Ілана Маска 3 чэрвеня даставілі ў порт мыса Канаверал (Фларыда, ЗША). Пра гэта паведамляецца ў Twitter кампаніі.
30 траўня ракета Falcon 9 вывела на калязямную арбіту карабель Crew Dragon з двума астранаўтамі. Першая ступень ракеты, прызначаная для шматразовага выкарыстання, аддзялілася праз 2,5 хвіліны пасля старту, яшчэ праз шэсць хвілін яна прываднілася на платформу Of Course I Still Love You ў Атлантычным акіяне.
31 траўня Crew Dragon паспяхова прыстыкавалася да Міжнароднай касмічнай станцыі ў аўтаматычным рэжыме.
After launching @AstroBehnken and @Astro_Doug to orbit on Crew Dragon, Falcon 9 landed on the Of Course I Still Love You droneship and returned to Port Canaveral pic.twitter.com/ACov1BhgXY
— SpaceX (@SpaceX) June 2, 2020
Crew Dragon - першы ў гісторыі створаны прыватнай кампаніяй апарат, які прыбыў на МКС. Гэтым запускам ЗША аднавілі праграму пілатаваных палётаў, перапыненую ў 2011 годзе з заканчэннем праграмы шатлаў. З таго моманту амерыканскія астранаўты лёталі ў космас на расейскіх ракетах «Саюз», а стыкоўны вузел амерыканскага сегмента арбітальнай станцыі не выкарыстоўваўся.