26 красавiка 2024, Пятніца, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі анансаваў з'яўленне новага віцэ-прэм'ера Украіны

6
Зяленскі анансаваў з'яўленне новага віцэ-прэм'ера Украіны
ФОТА: РБК-УКРАІНА

Прэзідэнт Украіны назваў кандыдата на пасаду.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што ў Кабінеце Міністраў з'явіцца віцэ-прэм'ер у абаронна-прамысловым комплексе і прамысловай палітыцы. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэсу Хмяльніцкай вобласці 3 чэрвеня, трансляцыя якой вялася ў Facebook.

«На базе Рады нацыянальнай бяспекі [і абароны] Украіны я даў даручэнне на мінулым тыдні, цяпер падбіраюцца кадры. Мы далі 10 дзён. На наступным тыдні ў нас на базе РНБА будзе камісія, у склад якой я таксама буду ўваходзіць. Прыйдуць людзі, якія ўжо павінны прыйсці са стратэгіяй. У нас будзе не проста міністр АПК, у нас будзе віцэ-прэм'ер у АПК і прамысловасці. І павінен быць віцэ-прэм'ер, бо ён павінен мець не толькі вертыкаль як міністр, але і кантраляваць некалькі прадпрыемстваў», - сказаў ён.

Зяленскі таксама заклікаў прапаноўваць кандыдатуры на гэтую пасаду. Калі было агучанае імя экс-намесніка міністра прамысловай палітыкі, народнага дэпутата 7-га склікання (2012-2014) Віталя Няміласцівага, прэзідэнт адзначыў, што яму ўжо прапаноўвалі ягоную кандыдатуру і ён з ім сустракаўся.

«Ён [Няміласцівы] - адна з кандыдатур, якія мы бачым», - указаў кіраўнік дзяржавы.

15 траўня сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў выказаўся за ўвядзенне пасады віцэ-прэм'ера ў пытаннях абаронна-прамысловага комплексу і касмічнай галіны.

Аб планаванай рэформе «Украбаронпрама» ў канцы красавіка паведамляў намеснік гендырэктара канцэрна Мустафа Наем. Ён адзначаў, што «Украбаронпрам» хочуць ліквідаваць і замест яго стварыць шэсць карпарацый, якія спецыялізуюцца на ракетабудаванні, авіябудаванні, бронетэхніцы, радарных і марскіх сістэмах, а таксама на авіярамонце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках