26 красавiка 2024, Пятніца, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі біяраскладальны «пластык» з аліўкавых костачак

2
Навукоўцы стварылі біяраскладальны «пластык» з аліўкавых костачак

Новы матэрыял падыходзіць для стварэння прадметаў інтэр'еру, цацак і іншых вырабаў.

Гішпанскі архітэктар Хасеан Вілар і бразільскі дызайнер Сільван Катазін распрацавалі ў Барселоне біяматэрыял з аліўкавых костачак, які па ўласцівасцях нагадвае пластык, піша сайт euro-pulse.ru.

У адрозненне ад звычайнага пластыка ён зможа раскласціся натуральным шляхам пасля свайго тэрміну службы, а пры нагрэве не вылучае шкодных рэчываў.

Для яго стварэння выкарыстоўваюцца аліўкавыя костачкі - адкіды вытворчасці аліўкавага алею, які ў Гішпаніі робяць як на буйных заводах, так і на невялікіх хатніх устаноўках. Новы матэрыял добра падыходзіць для стварэння прадметаў інтэр'еру, цацак і іншых вырабаў, якія павінны служыць пры пакаёвай тэмпературы.

«Аліўкавы» біяпластык з'явіўся на свет дзякуючы адкрытаму даследчаму цэнтру FabLab, створанаму ў Барселоне пры падтрымцы Еўразвязу. Інаватары могуць там зрабіць прататып сваёй вынаходкі і праверыць жыццяздольнасць сваёй ідэі.

Гэта не першы ў свеце праект стварэння біяпластыку з аліўкавых костачак: падобны прадукт у мінулым годзе з'явіўся ў Турцыі. Але Барселонскія вынаходнікі дадаюць да раздробленых костачках тры сакрэтныя інгрэдыенты, якія робяць матэрыял больш падатлівым і нетаксічным. У выніку яго можна расплавіць у рондалі, а потым надаць пластыку новую форму.

Стварэнне больш экалагічных відаў пластыка - гэта частка еўрапейскай стратэгіі абароны навакольнага асяроддзя ад пластыкавага забруджвання. Да 2030 года ў Еўропе павінна перапрацоўвацца мінімум 50% усяго пластыка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках