26 красавiка 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка хворай на COVID: Гэта ўжо крык душы, я хачу адэкватную краіну, а не гэтую ганьбу

8
Дачка хворай на COVID: Гэта ўжо крык душы, я хачу адэкватную краіну, а не гэтую ганьбу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Мянчанцы з сімптомамі каранавірусу адмовіліся выдаваць бальнічны і рабіць флюараграфію.

Мянчанцы з сімптомамі Covid-19 адмовіліся выдаваць бальнічны і рабіць флюараграфію. З паліклінікі патэлефанавалі ёй на працу і сказалі, што яна «спрабуе неабгрунтавана атрымаць бальнічны», паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Гэта ўжо проста крык душы, – піша яе дачка. – Я хачу адэкватную краіну, а не гэтую ганьбу. Я вельмі люблю Беларусь, але цяпер за нашу дзяржаву мне сорамна і агідна.

Мая мама захварэла. З суботы тэмпература. Да гэтага хадзіла на працу. Паколькі там у іх ёсць заражаныя, яна – кантакт першага ўзроўню. Сёння пайшла ў паліклініку, таму што хуткая ехаць адмаўляецца. У паліклініцы сказалі, што няма падставаў нават для бальнічнага. У выніку нават не прапанавалі зрабіць флюараграфію, мама не рабіла яе ўжо гады тры. Чысціню лёгкіх лекар вызначыў на вока.

Можна было б сказаць, што на гэтым усё. Але тое, што адбылося далей, у мяне не ўкладаецца ў галаве.

Лекар з паліклінікі патэлефанаваў мамінаму дырэктару і паведаміў, што такая супрацоўніца спрабуе неабгрунтавана атрымаць бальнічны!»

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках