28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўсёй Беларусі прайшлі акцыі салідарнасці (Відэа, онлайн)

131
Па ўсёй Беларусі прайшлі акцыі салідарнасці (Відэа, онлайн)
Фото: «Наша Ніва»

Дзясяткі тысячаў беларусаў выйшлі на цэнтральныя вуліцы гарадоў, каб паказаць сваю волю да пераменаў.

Сёння па ўсёй Беларусі праходзілі акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі. Апазіцыйныя палітыкі і грамадскія актывісты заклікалі выйсці на цэнтральныя вуліцы гарадоў, каб выказаць падтрымку затрыманым. Сярод тых, хто падтрымаў заклік, была галоўная рэдактарка сharter97.org Наталля Радзіна і лідар АГП Мікола Казлоў.

Нагадаем, учора ў Менску адбылася беспрэцэдэнтная акцыя салідарнасці з палітвязнямі, у якой удзельнічалі тысячы чалавек. Жывы ланцуг расцягнуўся на кіламетры, а пікет доўжыўся рэкордныя сем гадзінаў.

Менавіта так беларусы адрэагавалі на затрыманне кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віктара Бабарыкі. Нагадаем, раней былі арыштаваныя народны блогер Сяргей Ціханоўскі, лідары апазіцыі Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, Максім Вінярскі, Вольга Нікалайчык і іншыя.

Сайт сharter97.org вёў анлайн-трансляцыю з акцый салідарнасці, якія праходзяць па ўсёй краіне:

23:30 Падобна на тое, што людзі маюць намер прадаўжаць гуляць. Акцыі салідарнасці будуць доўжыцца да вызвалення палітвязняў.

23:24 На Грушаўцы зноў сабраліся 200 чалавек.

NEXTA LIVE

23:21 Сітуацыя ў Менску змяняецца кожныя дзесяць хвілінаў. Як толькі АМАП прыходзіць на месца стыхійнага сходу людзей – мітынгоўцы разыходзяцца. АМАП сыходзіць – менчукі зноў выходзяць на вуліцы.

23:18 Аўтамабіліст гучна прывітаў удзельнікаў пратэстаў, якія ў гэтую хвіліну шпацыруюць па праспекце Незалежнасці паміж цыркам і ГУМам.

23:13 Вось такія ўлёткі раздавалі сёння на пікеце салідарнасці ў Менску.

Фота: «Радыё Свабода»

23:08 Менск наўпрост цяпер. Горад вольных людзей!

23:00 Беларусаў сёння падтрымалі нават у Паўднёвай Амерыцы! Акцыя салідарнасці ў Перу.

NEXTA Live

23:00 Магілёў таксама трымае планку. Чытачы Telegram-канала «Баста!» паведамляюць, што людзі стаяць у цэнтры горада.

«У Магілёве дагэтуль праходзяць акцыі пратэсту! Вуліца Першамайская, плошча Леніна. Людзі скандуюць, пляскаюць. Сігналяць машыны, нягледзячы на затрыманні журналістаў. Сігналы і лозунгі чуваць у многіх раёнах горада», – піша ўдзельнік акцыі.

22:56 Жыхары Бабруйска стаяць у жывым ланцугу ўжо пяць гадзінаў!

БАБРУЙСК
ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ «БАСТА!»

22:52 Паглядзіце, што цяпер адбываецца ў Берасці. Здаецца, беларусы ўвайшлі ў смак і вуліцы сваіх гарадоў не аддадуць.

22:43 Сёння Telegram-канал «Сядзім дома з Пушкіным!» правёў апытанне, колькі чалавек пакінулі подпісы за Лукашэнку. Адгадайце, колькі такіх:

22:39 У Берасці таксама атрымалася адбіць частку затрыманых, якіх пачалі запіхваць у мікрааўтобус.

22:33 У Маладзечне людзі паўсталі на абарону ўдзельнікаў акцыі, якіх спрабаваў затрымаць АМАП.

22:30 На праспекце Пераможцаў у Менску зноў паўстаў жывы ланцуг.

22:28 У Менску жыхары Грушаўкі надумалі ўзяць АМАП зморам. Людзі сталі ў ланцужок і пачалі пляскаць у далоні. Прыехала міліцыя – людзі разышліся. З'ехала міліцыя – людзі вярнуліся.

22:26 Акцыя салідарнасці ў Наваполацку. Уся Беларусь сёння выйшла, каб абараніць сваіх лідараў.

22:21 Кіеў салідарны з Менскам! Сёння ля амбасады Беларусі ў сталіцы Украіны таксама прайшла акцыя салідарнасці. Фота падзяліўся былы кіраўнік «Альфа-радыё» Сяргей Кузін, які даўно жыве і працуе ў Кіеве.

22:13 Вось так жыхары Барысава пратэставалі супраць «Сашы тры адсоткі».

22:08 Адключэння мабільнага інтэрнэту ў Менску падалося мала і ўлады зачынілі чатыры станцыі метро Маскоўскай лініі – «Плошча Якуба Коласа», «Плошча Перамогі», «Акадэмія Навук», «Кастрычніцкая». Аднак людзі прадаўжаюць збірацца ў розных канцах горада.

МЕНСК
ФОТА: «Наша Ніва»

22:04 Як табе такое, Ілан Маск?

Фото: Telegram-канал «Беларусь головного мозга»
Фото: Telegram-канал «Беларусь головного мозга»

22:02 Менскія кіроўцы троляць ДАІ. Сігналяць у іх проста перад носам. Увесь Менск гудзе!

22:00 На гэты раз відэа з Ваўкавыска. Рэгіёны сёння сапраўды наэлектрызаваная.

21:55 Паглядзіце, як менчукі адбівалі ўдзельніка акцыі ад «ціхароў» у раёне плошчы Перамогі. «Ціхары» проста збеглі ў арку.

21:50 У Бабруйску АМАП садзіў людзей у мікрааўтобус на расейскіх нумарах. У кагосьці яшчэ застаюцца сумневы, хто галоўны прыхільнік «расейскага свету» ў Беларусі?

Фото: Telegram-канал «Беларусь головного мозга»

21:48 Вялізны натоўп ідзе ў бок Кастрычніцкай.

МЕНСК
ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ «БЕЛАРУСЬ ГАЛАЎНОГА МОЗГУ»

21:46 Менск наўпрост цяпер. Людзі прадаўжаюць выходзіць на вуліцы. Дэцэнтралізаваны пратэст набірае абароты.

МЕНСК
ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ «БЕЛАРУСЬ ГАЛАЎНОГА МОЗГУ»

21:43 У Гомелі ў затрыманага здарыўся прыступ эпілепсіі. Міліцыя адмовілася выклікаць «хуткую».

ГОМЕЛЬ
ФОТА: TUT.BY

21.40 У Менску ў розных месцах праспекта Незалежнасці АМАП спрабуе спыніць людзей. У раёне ГУМа, плошчы Перамогі некалькі чалавек затрыманыя. Але гулянні па цэнтры прадаўжаюцца. Пратэстоўцы мабільнейшыя за АМАП.

МЕНСК
ФОТА: ONLINER.BY

21:33 Відэа ланцугу салідарнасці ў Салігорску. Дарэчы, нядаўна ў гэтым горадзе прайшоў пікет шахцёраў проста пад зямлёй!

21:30 Паведамляецца пра затрыманне журналісткі onliner.by Настассі Занько.

21:25: Акцыя салідарнасці ў Жодзіне. Сёння, без перабольшання, паднялася ўся краіна.

ЖОДЗІНА
ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

21:22 Украінскі мастак Андрэй Пятрэнка падтрымаў беларусаў.

21:18 Яшчэ адна «гарачая кропка» на беларускай мапе салідарнасці. У Калінкавічах людзі таксама сталі ў чэргі, каб выказаць падтрымку палітвязням.

КАЛІНКАВІЧЫ
ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ «БАСТА!»

21:17 Вось так цяпер шпацыруюць менчукі ў раёне плошчы Перамогі. Спяваюць песні і скандуюць «Сыходзь!».

21:11 У Менску сапраўднае свята непадпарадкавання! Людзі прадаўжаюць выходзіць у розных месцах горада, АМАП бегае туды-сюды, але проста не паспявае.

21:10 У Маладзечне акцыя салідарнасці перарасла ў сапраўдны марш! Людзі прайшліся па вуліцах горада і скандавалі: «Выпускай!».

21:05 Чарга па перамены ў Мазыры. На сённяшніх акцыях салідарнасці вельмі шмат моладзі.

МАЗЫР
ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ «БАСТА!»

20:58 Каля парку Горкага ў Менску затрымалі фатографа tut.by.

20:56 Паглядзіце, як сёння дзейнічаў АМАП у Менску. «Трохадсоткавы» злякаўся.

Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»

20:53 У Жлобіне таксама ёсць смелыя і годныя людзі.

20:49 Колькі б АМАП ні стараўся, людзі ў Менску зноў збіраюцца на праспекце.

МЕНСК
ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ «БЕЛАРУСЬ ГАЛАЎНОГА МОЗГУ»

20:41 Неабыякавыя людзі сёння сабраліся і ў Светлагорску. Можна збіцца з рахунку, колькі гарадоў сёння падтрымалі заклік выйсці на акцыі салідарнасці.

СВЕТЛАГОРСК
ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ NEXTA LIVE

20:39 Паглядзіце, колькі людзей выйшла ў Гародні! Людзі стаяць ад Савецкай плошчы і праз Нёман да Філармоніі!

Гродно
Фото: tut.by

20:38 У Магілёве затрымалі журналіста tut.by.

20:33 Фота з Пружанаў. Нават у маленькім гарадку, дзе жыве 19 тысячаў чалавек, людзі выйшлі на акцыю салідарнасці.

Пружаны
Пружаны

20:32 Ланцуг салідарнасці ў Менску аднавіўся! Людзі стаяць ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі.

Менск
Фота: «Радыё Свабода»

20:25 З'явілася інфармацыя пра затрыманне журналістаў у Бабруйску.

20:23 А вось фота з праспекта Дзяржынскага. Менчукі проста выходзяць у сваіх раёнах, становяцца ў ланцужок і пляскаюць. Такога не было ніколі!

Менск
Telegram-канал «Баста!»

20:20 Пікеты праходзяць у розных частках Менска. Людзі cтаяць на Грушаўцы.

МЕНСК
ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ «БЕЛАРУСЬ ГАЛАЎНОГА МОЗГУ»

20:11 Прамое ўключэнне з Магілёва. Сёння і ў гэтым горадзе вялізныя чэргі і шмат салідарных людзей.

20:10 На акцыі ў Менску затрыманыя практычна ўсе журналісты. Ёсць інфармацыя пра затрыманне аператара агенцтва Reuters.

20:07 Дарэчы, змагацца з уласнымі грамадзянамі Лукашэнка адправіў цэлага намесніка міністра ўнутраных справаў Аляксандра Барсукова. Менавіта ён кіраваў дзеяннямі АМАПа ў Менску.

20:06 Акцыя салідарнасці праходзіць і ў Маладзечне. Рэгіёны сёння не падкачалі.

МАЛАДЗЕЧНА
ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ «БАСТА!»

20:00 Прама падчас эфіру затрыманая здымачная група «Радыё Свабода», таксама затрыманая журналістка «Белсату» Ірына Арахоўская.

19:57 АМАП затрымаў некалькі чалавек з ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты і журналістаў. Людзі збіраюцца ў розных канцах Менска і прадаўжаюць акцыі салідарнасці. Ёсць інфармацыя, што людзі збіраюцца каля ГУМа і станцыі метро «Няміга».

19:54 У Рэчыцы Гомельскай вобласці таксама сёння людзі выйшлі на акцыю салідарнасці. Геаграфія пікетаў проста дзівіць.

РЭЧЫЦА
ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ «ВЫБАРЫ. БЕЛАРУСЬ »

19:46 Чытачы Telegram-канала «Баста!» паведамляюць, што пасажыры метро рэагуюць на забарону прыпынку на станцыях «Плошча Якуба Коласа» і «Плошча Перамогі» воплескамі і скандаваннем «Ганьба!».

19:42 Нашы чытачы з Гародні даслалі відэа ланцугу салідарнасці. Некалькі сотняў чалавек!

19:37 Удзельнік акцыі ў Менску:

– Увесь горад яны не закрыюць, давайце гуляць і расказваць пра тое, што адбываецца. Хачу звярнуцца да тых, хто глядзіць стрым: «Ты, так-так, ты, падымайся з канапы і ідзі на шпацыр!»

19:36 Памятаеце фельчара з Ліды Паўла Палейчыка, які быў звольнены з працы за праўду пра каранавірус? Сёння ён выйшаў на акцыю салідарнасці.

ПАВАЛ ПАЛЕЙЧЫК
ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ «ВУСЫ ЛУКАШЭНКІ»

19:34 У Берасці ўсё больш удзельнікаў акцыі. Блізу трохсот чалавек проста цяпер сталі ў ланцуг салідарнасці. Горад, у якім кожную нядзелю выходзяць «карміць галубоў», здзіўляе сваёй актыўнасць.

Брест
Фото: tut.by

19:28 Менчукі скандуюць «Бабарыка!». Сваімі дзеяннямі супраць магчымага кандыдата ў прэзідэнты ўлады толькі паднялі ягоны рэйтынг сярод людзей.

19:25 «З'яўляецца ўпэўненасць і адвага, што так далей не можа доўжыцца. У людзей павінна быць права выбару», – расказала маладая мянчанка на пікеце ў Менску.

19:22 Мітынг прадаўжаецца на рагу праспекта і бульвара Мулявіна. Людзі скандуюць у бок АМАПА: «Фашысты!»

19:21 Менчукі ідуць у бок плошчы Якуба Коласа. Утварылася вялікая калона. Людзі пляскаюць у далоні і скандуюць «Ганьба!».

Минск
Фото: onliner.by
Минск
Фото: onliner.by
Минск
Фото: onliner.by

19:19 Баранавічы скандуюць «Выпускай!». Людзі патрабуюць вызваліць сваіх лідараў.

19:18 АМАП у Менску адціскае людзей з цэнтра ў бок плошчы Якуба Коласа. Людзі крычаць «Ганьба!» і падтрымліваюць адно аднаго воплескамі.

19:14 Яшчэ адзін горад на мапе пікетаў салідарнасці. Людзі сталі ў чэргі ў Магілёве.

19:12 Падтрымка менскіх аўтамабілістаў сёння проста цудоўная. Машыны сігналяць на знак падтрымкі ўдзельнікаў акцыі. Людзі гучна скандуюць «Жыве Беларусь!».

19:08 Мянчанка не можа стрымаць слёзы і расказвае, чаму прыйшла на акцыю:

– Нам вочы адкрыў Сяргей Ціханоўскі. Учора даведаліся, што затрымалі Віктара Дзмітрыевіча. Гэта вельмі блізкі нам чалавек, мы хочам, каб ён быў нашым прэзідэнтам. Інтэлігентнасць у кожным слове! А самы галоўны злодзей у краіне – нават не трэба называць яго імя.

19:04 Менск цяпер. Фота «Нашай Нiвы».

Минск
Фото: «Наша Ніва»
Минск
Фото: «Наша Ніва»
Минск
Фото: «Наша Ніва»

19:01 Берасце перадае прывітанне «Сашу тры адсоткі». Узрушальная чарга на вуліцы Савецкай!

Брест
Фото: Telegram-канал «Баста!»
Брест
Фото: Telegram-канал «Баста!»

19:00 Мянчук расказаў, чаму далучыўся да пікету салідарнасці ў Менску:

– Беззаконне. Тое, што адбывалася з каранавірусам, гэтыя дзеянні, а дакладней – бяздзейнасць уладаў. Таксама тое, што адбываецца з выбарчай кампаніяй. Мой абавязак – быць сёння тут. Спадзяюся, што ўсё ў нашай краіне зменіцца.

18:57 У «Радыё Свабода» атрымалася выйсці ў эфір у Менску. Сотні чалавек, узрушальная атмасфера і гул падтрымкі ад машынаў!

18:54 Медыкі – з намі. У Гомелі ўдзельнікаў акцыі падтрымліваюць нават машыны «хуткай дапамогі».

18:53 У Менску чарга ўжо выстраілася ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Незалежнасці. Нагадваем, што акцыя легальная і вы можаце ўзяць у ёй удзел.

18:41 Нават лівень не стаў перашкодай для таго, каб жыхары Оршы выйшлі на акцыю салідарнасці.

Орша
Фото: Teleram-канал NEXTA Live

18:39 Улады настолькі спалохаліся актыўнасці беларусаў, што адключылі ў Менску мабільны інтэрнэт. Здаецца, нават 3% рэйтынгу Лукашэнкі былі дадзеныя яму з авансам.

18:36 Салідарнасць не ведае межаў! Гэта пікет каля амбасады Беларусі ў Маскве.

Москва
Фото: Teleram-канал NEXTA Live
Москва
Фото: Teleram-канал NEXTA Live

18:32 Баранавічы. Машыны актыўна сігналяць у падтрымку ўдзельнікаў пікету. Дарэчы, адвакат Віктара Бабарыкі заявіў, што ўчора падтрымка аўтамабілістаў і пікетоўцаў была настолькі моцнай, што яе было чуваць у СІЗА КДБ.

18:31 А вось і Гомель пачынае выбудоўвацца ў ланцуг. Менавіта на радзіме Сяргея Ціханоўскага былі адны з самых шматлікіх пікетаў за альтэрнатыўных кандыдатаў.

18:29 Відэа ад нашых чытачоў. Вось так аўтамабілісты падтрымліваюць людзей, якія выйшлі на пікет у Лідзе.

18:25 На пікет у Віцебску прыйшла Таццяна Севярынец – маці палітыка Паўла Севярынца, які цяпер адбывае суткі на Акрэсціна.

«Сядзіць мой сын, сядзяць іншыя людзі. Людзей па ўсёй краіне затрымліваюць, судзяць ні за што. І ўсе беларусы павінны цяпер праявіць салідарнасць, калі мы жывем у Беларусі, належым да гэтай нацыі. Мы павінны пераадолець страх і паказаць, што мы народ».

Татьяна Северинец
Фото: tut.by

18:22 Чарга волі ў Стоўбцах.

Столбцы
Фото: Teleram-канал NEXTA Live

18:18 Паглядзіце, колькі людзей выйшла на акцыю салідарнасці ў Лідзе!

Лида
Фото: Telegram-канал «Беларусь головного мозга»
Лида
Фото: Telegram-канал «Беларусь головного мозга»

18:17 У Менску на плошчы Якуба Коласа ўжо ўтвараецца чарга. Нагадаем, пікет абсалютна легальны і праходзіць у рамках збору подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў.

Минск
Фото: Telegram-канал «Беларусь головного мозга»

18:10 Беларусы Вільні таксама пастанавілі падтрымаць сваіх суайчыннікаў. Беларуская дыяспара ў Літве салідарная з палітычным вязнямі.

Вильнюс
Фото: Telegram-канал «Мая краiна Беларусь»

18:05 Жители Пинска также выходят на легальный пикет по сбору подписей. Людей достаточно много.

18:03 В Бобруйске более ста человек уже выстроились в живую очередь. Регионы приняли эстафету от Минска.

Бобруйск
Фото: Telegram-канал «Баста!»
Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках