3 траўня 2024, Пятніца, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя салідарнасці ў Менску: Тысячы ўдзельнікаў і кіламетровыя чэргі (Відэа, онлайн)

116
Акцыя салідарнасці ў Менску: Тысячы ўдзельнікаў і кіламетровыя чэргі (Відэа, онлайн)
Фота: tut.by

Такога ў сталіцы не было ўжо даўно.

Палітыкі і актывісты заклікалі прыйсці на Пікет салідарнасці сёння, 18 чэрвеня, а 18-й на пляцоўку перад будынкам Беларускай дзяржаўнай філармоніі на плошчы Якуба Коласа.

Акцыя прайшла на знак салідарнасці з палітвязнямі.

Сёння ў Менску быў затрыманы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка. Раней былі арыштаваныя народны блогер Сяргей Ціханоўскі, лідары апазіцыі Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, Максім Вінярскі, Вольга Нікалайчык і іншыя.

23:30 сайт Charter97.org заканчвае тэкставую онлайн-трансляцыю, аднак відэастрым прадаўжаецца. Частка беларусаў яшчэ застаецца на праспекце Незалежнасці. Дзякуй, што былі з намі!

23:17 На Плошчы Незалежнасці людзі спяваюць «Тры чарапахi».

Фота: «Радыё Свабода»
Фота: tut.by

23:06 Беларусы прадаўжаюць стаяць на праспекце. Да акцыі далучылася жонка аднаго з лідараў апазіцыі Міколы Статкевіча Марына Адамовіч.

22:43 Ужо чатыры з паловай гадзіны тысячы людзей знаходзяцца ў цэнтры Менска. Воплескі, гудкі – ад чыгуначнага вакзала да плошчы Якуба Коласа. Сігналяць нават кіроўцы аўтобусаў.

22:39 Людзі пачынаюць выстройвацца па горадзе. Некаторыя пачынаюць ужо падыходзіць да Нямігі, а некаторыя – да вакзала. Фота з плошчы Мяснікова.

22:27 Акцыя ўжо набыла стыхійны характар. Людзей вельмі шмат, яны стаяць на ходніках з абодвух бакоў праспекта Незалежнасці. Многія пляскаюць, скандуюць «Стоп прусак!» і «Сыходзь!».

22:20 На вуліцы ўжо сцямнела. Беларусы ў жывым ланцугу не разыходзяцца і ўключаюць ліхтарыкі на тэлефонах.

22:10 Людзі ўжо выстройваюцца ў кірунку да вакзала.

21: 56 Людзі ўжо стаяць на Плошчы Незалежнасці і пляскаюць.

21:47 Бесперапынны гул стаіць на праспекце Незалежнасці. Кіроўцы не перастаюць сігналіць у падтрымку людзей, якія стаяць у чарзе.

21:40 Чарга дасягнула трох кіламетраў. Людзі ўжо сталі да плошчы Незалежнасці!

21:31 Чарга расцягнулася да будынка КДБ на праспекце Незалежнасці.

21:25 На праспекце Незалежнасці стаіць неверагодны шум ад сігналаў аўто. Кіроўцы масава сігналяць на знак салідарнасці.

21:21 Пікет афіцыйна закончаны, але беларусы прадаўжаюць стаяць у жывым ланцугу. Чарга ўжо дайшла да ГУМа.

20:55 Чарга расцягнулася больш чым на два кіламетры. Жывы ланцуг расцягнуўся да Кастрычніцкай плошчы. Аўто, што праязджаюць па праспекце Незалежнасці, сігналяць на знак салідарнасці ўдзельнікам акцыі.

ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»

20:30 Пікет Салідарнасці будзе праходзіць да 21:00.

ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»

20:00 Пасля дажджу людзі зноў сталі ў велізарную чаргу, якая расцягнулася больш чым на кіламетр.

ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»

19:12 Пачаўся моцны лівень. Людзі схаваліся пад дахі суседніх будынкаў, але не сыходзяць, прадаўжаюць абмяркоўваць сітуацыю, даюць абураныя каментары СМІ.

ФОТА: «Наша Ніва»

19:05 «Лукашэнка страціў берагі, паводзіць сябе як хам. Нават калі ён сам сябе абярэ – гэта ненадоўга. Усё супраць яго, у тым ліку эканоміка», – кажа ўдзельніца акцыі салідарнасці.

19:04 Адна з жанчынаў плача, каментуючы арышт Віктара Бабарыкі. Іншая мянчанка кажа, што бачыць, што ўлада вельмі баіцца, і яна не страчвае надзеі на перамены.

18:56 Пачынаецца дождж, але людзі пакуль прадаўжаюць стаяць. Удзельнікі акцыі стаяць групамі, абмяркоўваюць апошнія навіны.

ФОТА: «Наша Ніва»
ФОТА: «Наша Ніва»

18:50 Людзі ў чарзе кажуць, што не вераць у абвінавачванні, вылучаныя патэнцыйнаму кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Віктару Бабарыку. «Трэба людзям выходзіць і змагацца. Само нічога не прыйдзе. Мы ж не хочам нічога дрэннага. Мы хочам жыць па-чалавечы», – кажа адна з удзельніцаў акцыі.

ФОТА: «Наша Ніва»
ФОТА: «Наша Ніва»

18:35 Менчукі выказваюць на камеры журналістам абурэнне сённяшнім арыштам кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Кажуць, што выйшлі, каб падтрымаць яго, а таксама Сяргея Ціханоўскага, Паўла Севярынца і іншых палітвязняў.

ФОТА: «Радыё Свабода»

18:34 Чарга прадаўжае расці – ланцуг расцягваецца ўсё бліжэй да плошчы Перамогі.

ФОТА: «Наша Ніва»
ФОТА: «Наша Ніва»

18:28 Людзі стаяць уздоўж праспекта Незалежнасці ў чарзе, каб падпісацца за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Многія пляскаюць у далоні.

ФОТА: «Радыё Свабода»

18:27 Людзей становіцца ўсё больш. У пікеце салідарнасці ўдзельнічаюць некалькі тысячаў чалавек.

18:20 Адзін з арганізатараў акцыі, лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікола Казлоў заклікае людзей стаць ланцугом уздоўж праспекта, каб «прадэманстраваць уладам, што нас тысячы».

ФОТА: «Наша Ніва»

18:19 Удзельнікі пікету сталі ў доўгую чаргу ўздоўж праспекта Незалежнасці.

18:15 На плошчы даволі шматлюдна, там ужо некалькі сотняў чалавек.

Напісаць каментар 116

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках