5 траўня 2024, Нядзеля, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы Беларусі прынялі тэрміновую заяву

14
Праваабаронцы Беларусі прынялі тэрміновую заяву
ФОТА: «НАША НІВА»

Праваабарончая супольнасць выставіла ўладам шэраг патрабаванняў.

11 чэрвеня праваабарончая супольнасць Беларусі прыняла тэрміновую заяву пра рэпрэсіі. Праваабаронцы патрабуюць спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

«Мы канстатуем працяг распачатых у траўні 2020-га рэпрэсій супраць актывістаў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і простых грамадзян, нягледзячы на адпаведныя заклікі нацыянальнай праваабарончай супольнасці, міжнародных арганізацый і экспэртаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый», - заяўляюць праваабаронцы.

Адзначаецца, што ў нашай краіне яшчэ не было выбарчых кампаній, каб з самага пачатку яна праходзіла «ў атмасферы страху, пагроз і запалохвання». Па краіне ідуць затрыманні і арышты і сяброў ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, і звычайных грамадзян, якія прыходзяць на пікеты па зборы подпісаў. Праваабаронцы сцвярджаюць, што ў выніку «адкрытай правакацыі» быў распачаты крымінальны пераслед Сяргея Ціханоўскага і групы людзей. А раніцай 11 чэрвеня яго жонка Святлана Ціханоўская, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, наважыла не праводзіць пікеты па зборы подпісаў у найбліжэйшыя некалькі дзён «праз асцярогі працягу рэпрэсій у дачыненні да зборшчыкаў подпісаў».

Таксама ў заяве згадваюцца ператрусы ў галоўным офісе «Белгазпрамбанка», кіраўніком якога яшчэ нядаўна быў Віктар Бабарыка, яшчэ адзін патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты. «Мы разглядаем гэтыя дзеянні як ціск на аднаго з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта», - пішуць праваабаронцы. Яны заяўляюць, што «ў такіх умовах нельга казаць аб правядзенні сумленных і справядлівых выбараў».

Беларускія праваабаронцы заклікаюць улады нашай краіны «забяспечыць поўную рэалізацыю фундаментальных правоў і свабод чалавека, замацаваных у Канстытуцыі», а таксама ў шэрагу міжнародна-прававых дакументах у сферы правоў чалавека. Яны падкрэсліваюць, што павінна выконвацца права на свабоду выказвання меркавання, права на мірныя сходы, права быць абраным на свабодныя выбары. У заяве ўтрымліваецца заклік да ўладаў Беларусі забяспечыць права грамадзян не падвяргацца адвольным затрыманням, «спыніць ціск і запалохванне грамадзян у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі».

Праваабарончы цэнтр «Вясна»;

РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт»;

РГА «Прававая ініцыятыва»;

ПУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр»;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Можна меркаваць, што гэтая заява патрапіць у міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, у замежныя СМІ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках