26 красавiка 2024, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі Tesla дасягнулі гістарычнага максімуму

Акцыі Tesla дасягнулі гістарычнага максімуму

За год акцыі Tesla выраслі амаль на 400%.

Акцыі Tesla дасягнулі гістарычнага максімуму на таргах у сераду, 10 чэрвеня, сведчаць звесткі амерыканскай біржы NASDAQ.

Паводле стану на 17:55 паводле Менску паперы выраслі на 6,52% - да $1002,2. Максімальнае значэнне на працягу гандлёвай сесіі склала $1011,65. Агульны кошт кампаніі перавысіў $185,5 млрд, паведамляе РБК.

У сераду, 10 чэрвеня, аналітык Wedbush Дэніэл Айвс павысіў гадавы прагноз кошту акцыі Tesla з $800 да $1000, аднак захаваў нейтральны рэйтынг акцый. Аптымістычны погляд Айвса на акцыі адлюстроўвае прыкметы росту попыту ў Кітаі, ажыўленне эканомікі ЗША і Еўропы, а таксама патэнцыйныя інавацыі Tesla ў галіне акумулятараў.

На рост акцый таксама мог паўплываць ліст кіраўніка Tesla Ілана Маска да супрацоўнікаў кампаніі. У ім ён паведаміў пра планы пачаць серыйную вытворчасць камерцыйных грузавікоў Tesla Semi, паведамляла агенцтва Reuters. Маск распавёў супрацоўнікам, што кампанія плануе пачаць пастаўкі гэтых аўтамабіляў у 2021 годзе.

Спецыяліст фінансавай кампаніі The Motley Fool Дэніэл Спаркс адзначыў, што за год акцыі Tesla выраслі амаль на 400%. На думку аналітыка, уражанне на інвестараў зрабіў рост продажаў і павышэнне прыбытковасці кампаніі.

Спаркс таксама адзначыў, што ў пачатку тыдня штомесячныя продажы аўтамабіляў Model 3 падскочылі да рэкордна высокага ўзроўню ў Кітаі. Гэта сведчыць пра тое, што попыт на машыны Tesla на кітайскім рынку расце, паведаміў экспэрт. У панядзелак, 8 чэрвеня, таргі на NASDAQ таксама завяршыліся рэкордным коштам акцый Tesla, які дасягнуў $949,92.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках