Беларусы просяць Ілана Маска адправіць Лукашэнку ў космас без скафандра
23- 1.06.2020, 14:25
- 65,007
Усё пачалося з паста беларускага коміка Андрэя Скарахода.
Беларусы просяць Ілана Маска адправіць Лукашэнку ў космас. Без скафандра, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
Усё пачалося з паста беларускага коміка Андрэя Скарахода ў Твітэры.
«Ілан Маск запусціў ракету ў космас. А Лукашэнка запусціў прастытутку на пікет. Якія розныя лёсы. Няхай Ілан Маск запусціць у космас Лукашэнку. Можна без скафандра. Скінемся ўсёй краінай», – напісаў ён.
Ідэя спадабалася беларусам, якія пачалі актыўна пісаць заснавальніку SpaceX у Твітэры. Каб Маск зразумеў, пра каго гаворка, яны нагадалі: «Гэта той хлопец, які нахлусіў пра Тэслу».
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.