Назву Забайкальскага пасёлка перарабілі ў «Пуцінвор»
6- 1.06.2020, 14:05
- 27,934
Надпіс з камянёў з'явіўся высока на ўзгорку.
У пасёлку Агінскае Забайкальскага краю невядомыя ў ноч на 1 чэрвеня перарабілі надпіс з камянёў на пагорку з назвай населенага пункта ў «Пуцінвор». Пра гэта паведамляецца на старонцы «Партыі прагрэсу РБ» у Twitter, піша «МБХ медыя».
Выданне «Чита.ру» паведамляе, што першапачаткова фатаграфія была апублікаваная ў Viber-чаце пасёлка «Агінскае 24/7», праз некаторы час яе выдалілі. У прэс-службе адміністрацыі акругі заявілі, што фатаграфія «можа быць мантажом», але пазней гэты інцыдэнт пракаментаваў кіраўнік пасёлка Андрэй Дашын.
«Многія хто з нас сталі відавочцамі вельмі непрыемнага і дурнога інцыдэнту ў змяненні надпісу "Агінскае" на схіле гары. Паважаючы права кожнага на сваё меркаванне і погляды, хацеў бы звярнуцца да аўтараў гэтага дзеяння, калі вы мяркуеце свой учынак геройствам або прылічаеце сябе да апазіцыі, – гэта ваша права. Але мне вельмі сорамна і крыўдна за ўвесь наш пасёлак, за ўсіх нашых добрых людзей, якія жывуць у ім», – заявіў Дашын.
ХАХАХА, все СМИ закрывают
— Партия Прогресса РБ (@ProgressRB) June 1, 2020
на первом фото видно, как бегут люди разбирать буквы, сотрудники администрации наверное ))
В Агинском округе опровергли создание надписи про Путина на сопке pic.twitter.com/QUWuBWW2W1