26 красавiка 2024, Пятніца, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стоп прусак!»: У Лідзе ў падтрымку Ціханоўскай стала велізарная чарга

22
«Стоп прусак!»: У Лідзе ў падтрымку Ціханоўскай стала велізарная чарга

(Абноўлена) Пікеты для збору подпісаў таксама праходзяць у Дзяржынску, Менску і Светлагорску.

Пікеты ў падтрымку Сяргея і Святланы Ціханоўскіх праходзяць у Дзяржынску, Лідзе, Менску, Светлагорску, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

У Лідзе пікет для збору подпісаў за кандыдатку пратэсту Святлану Ціханоўскую праходзіць на праспекце Перамогі ў цэнтры горада.

Як паведаміў «Радыё Свабода» мясцовы актывіст Дзяніс Рудзевіч, яшчэ да пачатку пікету прыйшло блізу ста чалавек. Людзі прадаўжаюць прыходзіць і стаяць у велізарнай чарзе з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі. Збор подпісаў будзе праходзіць з 12-й да 16-й.

Удзельнікі пікету паведамляюць, што ўжо сабралася больш за 700 чалавек. Учорашняя правакацыя ўладаў у Гародні толькі раззлавала людзей.

Пікеты для збору подпісаў таксама праходзяць у Дзяржынску, Менску, Берасці і Светлагорску.

29 траўня ў Гародні на пікеце для збору подпісаў у падтрымку кандыдаткі пратэсту Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага.

Найлепшая падтрымка для арыштаванага ў Гародні блогера Youtube-канала «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага – прысутнасць на пікетах, якія праводзяцца па ўсёй краіне ў ягоную падтрымку.

Падрабязны расклад пікетаў у Менску і рэгіёнах Беларусі на 30 і 31 траўня глядзіце тут.

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць захады сацыяльнай дыстанцыі.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках