29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўныя Віцебскага гаргазу: Мы ўжо гатовыя да жорсткіх дзеянняў, каб выкінуць вусатага прусака

8
Працоўныя Віцебскага гаргазу: Мы ўжо гатовыя да жорсткіх дзеянняў, каб выкінуць вусатага прусака

Няма ніводнага чалавека, які пагадзіўся б пакінуць яго ва ўладзе яшчэ хоць на адну хвіліну.

Знаёмцеся, Алена і Ларыса з Віцебска. Яны абыходзяць супрацоўнікаў мясцовага гаргазу і патрабуюць пад пагрозай звальнення паставіць подпіс за Лукашэнку, піша тэлеграм-канал «Баста!».

«У нас у Віцебскім Гаргазе кіраўніцтва таксама пастанавіла прымусіць усіх аддаваць галасы за Лукашэнку, – піша чытач канала. – У нас заробкі не самыя нізкія, але яны ўсё роўна не такія, якімі быць павінны, у рэальнасці да ўзроўню добрага жыцця нам далёка, і ўсё гэта дзякуючы таму, што няма канкурэнцыі здаровай, Лукашэнка круціць гэтым бізнэсам як хоча.

Кіраўніцтва гэта ведае і разумее, што калі нехта з нашых супрацоўнікаў не паставіць свой подпіс, за каго яны скажуць, то гэты працаўнік фактычна застанецца без працы. Практычна так і гаворыцца тым, хто задае пытанні ці абураецца.

Дзве супрацоўніцы рамонтна-будаўнічай управы вымушаюць нас зноў прасоўваць прусака ў прэзідэнты праз нашы подпісы. У працоўным чаце напісалі ўсім, хто будзе сёння на працы, узяць з сабой пашпарты і з імі ў актавую залу. Тых, хто “не пачуў”, абтэлефанавала кіраўніцтва і ў даволі грубай форме тлумачыла, што будзе дрэнна, калі хтосьці не прыйдзе.

Пры гэтым я не ведаю ні аднаго супрацоўніка, які хацеў бы, каб гэты ідыёт застаўся пры ўладзе яшчэ хоць на адну хвіліну.

Усе выдатна разумеюць, што ўладу трэба мяняць, прычым не толькі кіраўніцтва краіны, але і нашага прадпрыемства, ды ўсюды ўвогуле, таму што калі ў нас ужо з'яўляюцца адгалоскі праблемаў у краіне, то добрага з Лукашэнкам дакладна нічога не будзе, як і не было.

Мы ўжо гатовыя да больш жорсткіх дзеянняў, каб выкінуць вусатага прусака і ягоных прыдворных кузурак з іхніх цёплых крэслаў».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках