24 красавiка 2024, Серада, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Горадні патрабуюць неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага

173
Жыхары Горадні патрабуюць неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага
ФОТА: «Радыё Свабода»

(Абнаўляецца) Блогер быў затрыманы на пікеце збору подпісаў у Горадні.

У Горадні АМАП затрымаў блогера Youtube-канала «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага, паведамляе «Белсат».

Падчас пікету ў зборы подпісаў у Гародні каля Ціханоўскага з'явіліся жанчыны, якія правакавалі блогера і ўдзельнікаў пікету. Раптам побач упаў міліцыянт. Затым падбеглі іншыя міліцыянты і паспрабавалі затрымаць Ціханоўскага. Людзі ім перашкаджалі гэта зрабіць.

Відэа Тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу»:

Блогер патлумачыў міліцыі, што гэта правакацыя, што ўдзельнікі пікету збору подпісаў нічога не зрабілі. Неўзабаве з'явіўся АМАП, які затрымаў блогера, на гэтым стрым Ціханоўскага абарваўся. Пасля арганізаванай уладамі правакацыі і затрымання Сяргея Ціханоўскага жыхары Горадні накіроўваюцца да РАУС, куды павезлі блогера.

ВІДЭА ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛА NEXTA LIVE:

На відэа, якое вёў youtube канал «Краіна для жыцця» ў канцы сюжэту зафіксавана правакацыя супраць блогера Cергея Ціханоўскага і яго незаконнае затрымання супрацоўнікамі міліцыі.

«Радыё Свабода» працягвае весці стрым з Горадні, дзе сабраліся каля будынку РАУС.

Тэлеграм-канал «Баста» паведамляе, што разам з Сяргеем Ціханоўскім затрыманыя яшчэ як мінімум двое чалавек. Прыхільнікі блогера сабраліся каля УУС Гарадзенскага аблвыканкама ў адрасе вуліца Акадэмічная, 3.

Адзін з кіраўнікоў УУС Гарадзенскага аблвыканкама паабяцаў да 21.30 даць інфармацыю пра лёс Сяргея Ціханоўскага. Людзі прыбываюць да будынка аддзялення міліцыі.

Усяго на легальным перадвыбарным мітынгу ў Горадні сёння былі затрыманыя 10 чалавек. Усе яны пакуль застаюцца пад арыштам. Пра гэта паведамілі ўдзельнікі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

Напісаць каментар 173

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках