30 красавiка 2024, aўторак, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскай лякарні, дзе лечаць пацыентаў з COVID-19, адключаць гарачую ваду

1
У менскай лякарні, дзе лечаць пацыентаў з COVID-19, адключаць гарачую ваду
ФОТА З САЙТА VITVESTI.BY

З 1 чэрвеня ў сталіцы пачнуць адключаць гарачую ваду для прафілактыкі цепласетак.

Планавае адключэнне праз сітуацыю з каранавірусам перанеслі на пачатак лета з траўня. Напярэдадні быў апублікаваны графік. У ім ёсць і вуліца Убарэвіча, дзе ўжо ў першы дзень лета знікне гарачая вада. Адключэнне закране і 10-ю гарадскую клінічную бальніцу.

Прэс-служба Менгарвыканкама ў Telegram супакойвае: «Без панікі. Установа абсталяваная бойлерам, якія дазволяць забяспечыць пацыентаў і персанал гарачай вадой». Чыноўнікі ўважаюць, што перыяд адключэння гарачай вады нікому не прынясе «сур'ёзных нязручнасцяў». Цікава, што галоўны лекар бальніцы Віктар Ісачкін сказаў tut.by, што адключэння гарачай вады не будзе.

Вядома, што з пачатку красавіка 10-я бальніца працуе як інфекцыйная, аказвае дапамогу пацыентам з COVID-19.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках