30 красавiка 2024, aўторак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fitch прадказаў Расеі гады нізкіх коштаў газу

5
Fitch прадказаў Расеі гады нізкіх коштаў газу

Газавыя трэйдары ў Еўропе не выключаюць адмоўных коштаў у найбліжэйшыя месяцы.

Поўнае аднаўленне балансу на газавым рынку, дзе кошты ўпалі амаль у 8 разоў за два гады, можа расцягнуцца на некалькі гадоў, паведамляе finanz.ru.

Такое меркаванне выказаў дырэктар групы ў прыродных рэсурсах і сыравінных таварах міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Fitch Дзмітрый Марынчанка ў рамках вебінару «Нафтагазавая галіна ў Расеі і ў свеце: у рэжыме выжывання».

У канцы мінулага тыдня спотавыя кошты газу на найбуйнейшым у Еўропе хабе - TTF у Нідэрландах - падалі да 2,479 еўраў за МВт*г. Гэта 0,78 даляра за мільён брытанскіх цеплавых адзінак, або 27,3 даляра за тысячу кубаметраў.

У пачатку года газ каштаваў блізу 100 даляраў за тысячу кубоў, а зімой 2018-га - блізу 220 даляраў.

На сераду, 27 траўня, спотавыя каціроўкі падняліся да 45,8 даляра. Аднак для гэтага «Газпрому» давялося на два дні цалкам спыніць пастаўкі па трубаправодзе «Ямал-Еўропа» у Нямеччыну праз тэрыторыю Польшчы.

Існыя кошты газу ў Еўропе ўжо ніжэйшыя за расейскія і стратныя для «Газпрома». Нулявы ўзровень рэнтабельнасці ў расейскай кампаніі знаходзіцца на ўзроўні 100 даляраў за тысячу кубаметраў, адзначае кіраўнік ІАЦ «Альпары» Аляксандр Разуваеў: «$13 - сабекошт здабычы, $14 - ПЗКВ, $27 - транспарт у Расеі, мінімум $20 - транспарт да мэтавых рынкаў Еўропы. Усяго звыш $74. Плюс трэба дадаць мытны падатак 30%».

Да пачатку ацяпляльнага сезона кошты газу пачнуць расці, але аднаўленне балансу на рынку будзе адбывацца вельмі павольна, прагназуе Марынчанка з Fitch.

«На поўнае аднаўленне рынку, імаверна, пойдзе некалькі гадоў», - дадае ён.

Газавыя трэйдары ў Еўропе ўважаюць за цалкам імаверны сцэнар з падзеннем коштаў газу ніжэй за нуль, адзначае Reuters.

«Калі пастаўкі застануцца ранейшымі датуль, пакуль сховішчы перапоўненыя, мы можам убачыць адмоўныя кошты ў нейкі момант, бо з боку попыту палягчэння не праглядаецца», - сказаў агенцтву трэйдар.

Паводле інфармацыі ФМС, у першым квартале «Газпром» адправіў за мяжу за 46,6 млрд кубаметраў газу - на 24% менш, чым годам раней. Экспартны прыбытак кампаніі абрынуўся больш чым удвая - з 14,1 да 6,8 млрд даляраў.

У перыяд з 1 студзеня да 18 траўня расейскія трубаправодныя пастаўкі ў Фінляндыю ўпалі на 47%, у Літву - на 72%, транзіт праз Украіну - на 51%, а транзіт праз Беларусь і Польшчу - на 18%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках