3 траўня 2024, Пятніца, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Швэцыя трапіла ў глыбокі крызіс

6
Bloomberg: Швэцыя трапіла ў глыбокі крызіс
ФОТА: MIKAEL SJOBERG/BLOOMBERG

Яе падыход да COVID-19 не апраўдаўся.

Нават нягледзячы на тое, што Швэцыя адмовілася ўводзіць жорсткі карантын праз пандэмію, краіна апынулася ў «глыбокім эканамічным крызісе». Пра гэта піша агенцтва Bloomberg (пераклад - kyky.org).

Як ні дзіўна, узровень беспрацоўя ў Швэцыі без уліку сезонных ваганняў вырас да 8,2%. Гэта вышэй, чым прагназавалі экспэрты. У будучыні паказчык можа дасягнуць ажно 17%, калі попыт на тавары і паслугі ў краіне не адновіцца.

Пакуль беспрацоўе расце, улады абмяркоўваюць законапраект, згодна з якім для працадаўцаў спросцяць працэдуру звальнення супрацоўнікаў. Яна таксама стане таннейшай. Такая ініцыятыва ўжо сутыкнулася з крытыкай: супраць яе выступілі прафсаюзы і апазіцыя. Прычым лідары апошняй прыстрашылі абвяшчэннем вотум недаверу прэм'ер-міністру краіны Стэфану Левену, калі папраўкі ўсё ж прымуць.

Наогул, у барацьбе з эпідэміяй каранавіруса Швэцыя абрала свой, «асаблівы» шлях, які часта параўноўваюць з беларускім. І Швэцыя, і Беларусь адмовіліся ўводзіць у краіне строгія абмежаванні і абыходзіліся толькі рэкамендацыямі да насельніцтва. Швэдскія ўлады пакінулі адкрытымі грамадскія месцы, кавярні, пачатковыя школы і дзіцячыя садкі. Аднак пазней сякія-такія забароны там усё ж з'явіліся: напрыклад, на сходы, большыя за 50 чалавек. Закрыліся амаль усе кінатэатры, тэатры і музеі і былі скасаваныя буйныя спартыўныя мерапрыемствы. Дамы састарэлых спынілі прымаць наведвальнікаў.

Меркавалася, што такі ход максімальна знізіць эканамічныя страты, але цяпер лічбы паказваюць адваротнае. Міністр фінансаў краіны Магдалена Андэрсан заявіла, што сёлета найбуйнейшая эканоміка Скандынавіі скароціцца на сем адсоткаў. Паводле звестак апытанняў, 40% прадпрыемстваў у сферы паслуг асцерагаюцца банкруцтва.

Але калі ў аснове стратэгіі Швэцыі ляжала спроба запаволіць распаўсюджванне інфекцыі і «размазаць» эпідэмію ў часе, то нежаданне беларускіх уладаў абвяшчаць карантын будавалася на страху перад ударам па эканоміцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках