26 красавiка 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі скасавалі футбольны матч праз каранавірус

5
У Беларусі скасавалі футбольны матч праз каранавірус

У футбаліста «Мінска» падазраюць COVID-19.

Сёння Бюро выканаўчага камітэта АБФФ прыняло пастанову аб пераносе матчу 10-га тура чэмпіянату Беларусі «Смалявічы» - «Мінск», паведамляе «Трибуна».

Нагадаем, сустрэча павінна была адбыцца 23-га траўня а 14.00. Пастанова прынятая ў сувязі з тым, што ў футбаліста «Мінска» падазрэнне на наяўнасць віруса COVID-19.

Таксама перанесеныя матчы 10-га тура сярод дублюючых складаў «Тарпеда-БелАЗ» - «Нёман» і «Смалявічы» - «Мінск». Паядынкі, якія павінны былі адбыцца 19-траўня і 22-га траўня адпаведна, перанесеныя на больш позні тэрмін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках