4 чэрвеня 2020, Чацвер, 7:33
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор Украіны распачала справу супраць Пятра Парашэнкі

68
Генпракурор Украіны распачала справу супраць Пятра Парашэнкі

Расследаванне даручанае следчым Дзяржаўнага бюро расследаванняў Украіны.

Генеральны пракурор Украіны Ірына Венедыктава ўнесла звесткі ў ЕРДР аб магчымых неправамерных дзеяннях пятага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і іншых асоб пры прызначэнні суддзяў Вярхоўнага Суда ў 2017 і 2019 гадах

Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на прэс-службу Офіса генпракурора

Як паведамляецца, Венедыктава завяла справу супраць Парашэнкі на падставе звароту работнікаў Вярхоўнага Суда Украіны.

Пазоўнікі ў звароце заяўляюць, што падставы для ўказаў прэзідэнта Парашэнкі ад 2017.11.10 №357/2017 і ад 2019.05.07 №195/2019 «Аб прызначэнні суддзяў Вярхоўнага Суда» не адпавядаюць нормам Канстытуцыі Украіны і Закону Украіны «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў», названым у іх.

Таксама ў звароце работнікі Вярхоўнага Суда Украіны паказалі, што былі незаконна пазбаўленыя права на працу і яе аплату ў сувязі з так званай ліквідацыяй УСУ.

Справа супраць Парашэнкі распачатая на падставе ч.2 арт.364 (злоўжыванне ўладай або службовым становішчам), ч.2 арт.376 (умяшанне ў дзейнасць судовых органаў), ч.4 арт.382 (невыкананне судовай пастановы), ч.1, 2 арт.109 (дзеянні, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Расследаванне даручанае следчым цэнтральнага апарата Дзяржаўнага бюро расследаванняў. Працэсуальнае кіраўніцтва дасудовым расследаваннем ажыццяўляецца пракурорамі Офіса Генеральнага пракурора.