19 красавiка 2024, Пятніца, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна спыніла імпарт электраэнэргіі з Беларусі

6
Украіна спыніла імпарт электраэнэргіі з Беларусі

Такі захад уведзены і ў дачыненні электраэнэргіі з Расеі.

Украінская Нацыянальная камісія, якая ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне ў сферах энэргетыкі і камунальных паслуг (НКРЭКУ) скасавала аўкцыёны, на якіх размяркоўваецца прапускная здольнасць міждзяржаўных сувязяў з Расеяй і Беларуссю на 2020 год, піша unian.net.

Адпаведная пастанова, якое рэгламентуе перыяд дзеяння карантыну і 30 дзён пасля яго заканчэння, было прынятая рэгулятарам на пасяджэнні сёння. «Аператару сістэмы перадачы: ануляваць (скасаваць вынікі аўкцыёнаў) усе вынікі гадавых аўкцыёнаў, на якіх размеркаваная прапускная здольнасць на 2020 год у частцы міждзяржаўных сувязяў паміж Украінай і дзяржавамі, якія не з’яўляюцца бакамі Энэргетычнай Супольнасці», - сказана ў пастанове.

Таксама рэгулятар даручыў аператару сістэмы перадачы дзяржкампаніі «Укрэнэрга» кампенсаваць сродкі, выплачаныя за прапускную здольнасць, якая была падзеленая на гадавых аўкцыёнах на 2020 год у частцы міждзяржаўных сувязяў паміж Украінай і дзяржавамі, якія не з’яўляюцца бакамі Энэргетычнай Супольнасці. І здзяйсняць цалкам памяншэнне размеркаванай прапускной здольнасці міждзяржаўнага перасеку ў частцы міждзяржаўных сувязяў паміж Украінай і дзяржавамі, якія не з'яўляюцца бакамі Энэргетычнай Супольнасці, то бок, Расеяй і Беларуссю.

Кіраўнік Нацкамісіі Валерый Тарасюк адзначыў, што такая пастанова з'яўляецца вымушанай, у сувязі з абвешчаным агульнанацыянальным карантынам. «Улічваючы такую сітуацыю ў краіне, мы наважыліся ануляваць гадавыя аўкцыёны ў размеркаванні прапускной здольнасці. І абмежаваць да нуля, гэта значыць, фактычна скасаваць, месячныя і дзённыя аўкцыёны. У сувязі з сітуацыяй у краіне кожны даляр павінен заставацца ў краіне», - сказаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках