28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Навошта ўздымаць кошты крытычна неабходных тавараў?»

80
«Навошта ўздымаць кошты крытычна неабходных тавараў?»

Беларусы абураныя ростам коштаў у крамах.

Жыхарка Слуцка распавяла kurjer.info пра паход у краму і рост коштаў:

- Пайшла сёння ў краму па цытрыны (п'ю ваду з лімонам). Калі ўбачыла кошт, ачмурэла: больш за 11 рублёў. Мінулы раз я набывала за 4 рублі з капейкамі, а сёння мне прапаноўваюць тыя ж лімоны па 11 рублёў. Пытанне: хто падняў кошт у гэтулькі разоў?

Закупачны кошт так імкліва пайшоў угору? Верыцца з цяжкасцю. Міністэрства гандлю адпусціла кошт? Сама сетка ўстанавіла такія надбаўкі? Чаму ва ўмовах пандэміі пачалі значна расці кошты самага неабходнага: сродкаў прафілактыкі і абароны?

Калі мая дачка набывала марлевыя павязкі па 1,50, я падумала: а чаго так дорага? У нас у сям'і 6 чалавек, атрымалася 9 рублёў, каб насіць іх 2 гадзіны (калі паводле правіл). Але калі я даведалася, што гэта не самы дарагі кошт (калегі набывалі па 4.50), то ўвогуле быў шокавы стан.

Што падаражэе далей і, самае галоўнае, хто на гэтым нажываецца? Хай даражэюць яхты, дарагія аўтамабілі і ўсё такога кшталту, хай становяцца яшчэ даражэйшымі - мяне гэта не хвалюе. Я думаю, што і тыя, хто іх набывае, таксама не асабліва пакрыўдзяцца: у іх грошы знойдуцца набыць і даражэй.

Але навошта павялічваць кошты таго, што людзям цяпер неабходнае, каб выжыць у гэтых варунках? Я ж не прадмет раскошы набываю. Наўрад ці гэта прачытаюць тыя, хто наважыў нажыцца на гэтым.

Проста няхай ведаюць, што мы ўсе ходзім пад Богам і нясем адказнасць за свае ўчынкі. Вы можаце нажыцца на бядзе, мажліва, нават станеце багатымі, калі пройдзе пандэмія і ўсё супакоіцца. Проста памятайце, што гэтыя грошы вам могуць не спатрэбіцца. Карму яшчэ ніхто не касаваў.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках