28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вынайшлі батарэю, якая зараджаецца за некалькі секунд

22
Навукоўцы вынайшлі батарэю, якая зараджаецца за некалькі секунд
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У працэсе зарадкі не патрабуюцца дадатковыя электронныя прылады.

Спецыялісты са Швэцыі распрацавалі незвычайную батарэю. Яе асаблівасць палягае ў здольнасці цалкам зарадзіцца за некалькі секунд. Навінка ўяўляе сабой арганічную пратонную батарэю, паведамляе lenta.ua са спасылкай на навуковыя часопісы.

Прылада можа вытрымаць да 500 цыклаў зарадкі і разрадкі. Пры гэтым паказчык ёмістасці акумулятара не будзе зніжацца.

Зараджаць новую батарэю можна з дапамогай сонечнага элемента. Пры гэтым у працэсе не патрабуюцца дадатковыя электронныя прылады, як у выпадку зарадкі літый-іённых батарэй. Перавагай навінкі з'яўляецца яе незалежнасць ад тэмпературных паказчыкаў.

Недахопам большасці сучасных батарэй з'яўляецца іх шкода для навакольнага асяроддзя. Справа ў тым, што для іх стварэння неабходная здабыча металаў. У якасці альтэрнатывы навукоўцы прапанавалі хіноны - карбанільныя злучэнні.

Прынцып іх працы палягае ў чаргаванні паглынання і выпускання іёнаў вадароду ў працэсе зарадкі і разрадкі батарэі. За кошт выкарыстання кіслага воднага раствору і адмысловага спосабу перасоўвання іёнаў унутры прылады рызыка выбуху батарэі з'яўляецца мінімальнай.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках