Міністэрства аховы здароўя: У Беларусі 562 выпадкі каранавірусу
23- 5.04.2020, 14:14
- 33,622
Улады прызналі смерць васьмярых захварэлых.
У Беларусі на 5 красавіка на стацыянарным лячэнні з каронавіруснай інфекцыяй афіцыйна знаходзяцца 502 чалавекі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства аховы здароўя.
Пасля праходжання лячэння ачунялі 52 чалавекі. Зарэгістраваныя 8 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараныя каронавіруснай інфекцыяй, дадае прэс-служба міністэрства.
Такім чынам агульная колькасць заражаных (на лячэнні, ачунялых і памерлых) складае 562 чалавекі.
У Беларусі не ўведзены карантын, не закрытыя ўстановы адукацыі, адкрытыя межы. Экспэрты і лекары сцвярджаюць, што лічбы, якія прадстаўляюцца міністэрствам, не адлюстроўваюць рэальнага становішча спраў. Беларусы адзначаюць, што ў краіне імкліва павялічылася колькасць захворванняў на пнеўманію.