26 красавiка 2024, Пятніца, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская «дачка» «Газпрама» можа недалічыцца $30 мільёнаў

2
Беларуская «дачка» «Газпрама» можа недалічыцца $30 мільёнаў

У чым прычына падзення прыбытку?

Даход «Газпрам трансгаз Беларусь» (100%-ная «дачка» расейскага «Газпрама») летась склаў 6,85 мільярда рублёў, што практычна адпавядае ўзроўню 2018 года. Гэта вынікае са справаздачы кампаніі на Адзіным партале фінансавага рынку, піша tut.by.

Пры гэтым чысты прыбытак беларускай «дачкі» «Газпрама» паменшыўся на 16% да 506,9 млн руб.

У выніку «Газпрам трансгаз Беларусь» паводле вынікаў работы ў мінулым годзе выплаціць дывідэнды сумаю 506,7 млн руб. Адпаведнае рашэнне прынятае адзіным акцыянерам 26 сакавіка, гаворыцца ў паведамленні беларускай кампаніі.

Дывідэнды павінны быць выплачаныя ў расейскіх рублях па курсе Нацбанка Беларусі на працягу 60 дзён з даты прыняцця рашэння.

У справаздачнасці таксама гаворыцца, што ў красавіку 2019 года Стакгольмскі арбітраж пастанавіў, што сербская кампанія «Энергапраект Апрэма» мае права на кампенсацыю сумаю больш за 30 мільёнаў даляраў за пастаўленае абсталяванне і аказаныя паслугі «Газпрам трансгаз Беларусь». Справа ў тым, што «Газпрам» хацеў пабудаваць «энерганезалежны гарадок» у складзе шматфункцыянальнага комплексу на месцы аўтавакзала «Маскоўскі» ў Менску. Але потым ад гэтай задумы адмовіўся. Цяпер «Газпрам трансгаз Беларусь» абскарджвае пастанову суда.

У 2007-2011 гадах «Газпрам» купіў беларускую газатранспартную сістэму «Белтрансгаз» за 5 млрд даляраў і пераназваў яе ў «Газпрам трансгаз Беларусь».

14 лютага Беларусь падпісала кантракт з «Газпрамам» на пастаўку газу ў краіну і яго транспарціроўку праз тэрыторыю рэспублікі на 2020 год. Кантрактныя аб'ёмы паставак і транзіту захаваны на ўзроўні 2019 года, як і кошты - 127 даляраў за 1 тысячу куб. м.

Беларусь штогод імпартуе блізу 20 млрд кубаметраў газу, транзіт газу праз тэрыторыю краіны перавышае 40 млрд кубаметраў год.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках