4 чэрвеня 2020, Чацвер, 7:42
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Свінні ім даражэй

55
Свінні ім даражэй

Няспрытнасць уладаў у цяперашняй сітуацыі выклікае шмат пытанняў.

Падчас афрыканскай чумы свіней наш галоўны спецыяліст у «вузкім коле абмежаваных людзей» хутка прыняў рашэнне па выратаванні пагалоўя свіней краіны. Прынялі некалькі пастаноў Саўміна з дапаўненнямі аб неадкладных карантынных мерах і прадухіленні здыхаты, абкопвалі свінафермы і нават у паляўнічыя гаспадаркі спусцілі інструкцыі для прыняцця захадаў.

Такі непакой за здароўе свінак можна было б спісаць на настальгію па калгасным юнацтве, але хутчэй за ўсё ішло нашмат больш празаічна - кожная свіння падлягала манетызацыі і ўмацоўвала аграрэйх у патоку свядомасці экс-дырэктара саўгаса.

На гэтым фоне непаваротлівасць уладаў у цяперашняй сітуацыі выклікае шмат пытанняў як унутры краіны, так і за яе межамі. Але гэта ў кантэксце логікі і чалавечай маралі. Праблема для нас усіх у тым, што ў шкале каштоўнасцяў «галоўнага спецыяліста» асобнае жыццё якога-небудзь пенсіянера з Віцебска каштуе менш, чым умоўны кныр з 666-га аграгарадка.

Адбываецца абсалютна наўмыснае заражэнне насельніцтва, бо ў логіцы цяперашняй улады ў прыярытэце будуць выжылыя шляхам натуральнага адбору грамадзяне. Аднак менавіта яны, раз'юшаныя стратай сваіх родных і блізкіх, не пакінуць шанцу маразматычнаму правіцелю на спакойную смерць у Драздоўскім ложку.

Яська з-пад Шклова, чытач Charter97.org