Каранавірус дабраўся да Шумілінскага раёна
5- 4.04.2020, 17:17
- 22,082
Каранавірус быў знойдзены ў мужчыны з раённага цэнтра.
3 красавіка ў другой палове дня ў гарадскім пасёлку Шуміліна, у цэнтры Шумілінскага раёна з'явілася інфармацыя аб магчымым выпадку каранавірусу.
Каранавірус быў знойдзены ў мужчыны з раённага цэнтра. Ягоная жонка была змешчаная на карантын, а памяшканні ўстановы, у якой яна працуе, былі апрацаваныя антысептыкам спецыялістамі.
«На гэты момант чалавек знаходзіцца ў медыцынскай установе», - паведаміў «Радыё Свабода» Шумілінскі райвыканкам. - Ёсць выпадак захворвання (на COVID-19. - заўв.). Пакуль, дзякуй Богу, усё добра».