26 красавiка 2024, Пятніца, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Расея адправіла ў Італію «дапамогу» супраць COVID-19 дзеля прыкрыцця для ГРУ

7
The Telegraph: Расея адправіла ў Італію «дапамогу» супраць COVID-19 дзеля прыкрыцця для ГРУ
ФОТА: МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ РФ

Каманда з больш чым 100 расейскіх салдат знаходзіцца ў Італіі з мінулага тыдня.

Вайсковая місія Расеі, якая прыбыла ў Італію нібыта для дапамогі ў барацьбе з пандэміяй каранавірусу, будзе прыкрыццём для збору важных разведвальных звестак.

Пра гэта піша The Telegraph (пераклад - unian.net) са спасылкай на брытанскага экспэрта. Каманда з больш чым 100 расейскіх салдат уключна з экспэртамі ў хімічнай і біялагічнай зброі, прыбылі ў еўрапейскую краіну на мінулым тыдні. Абсталяванне, якое яны прывезлі з сабой, было ўпрыгожанае надпісамі «З Расеі з любоўю».

Але місія выклікала падазрэнні ў італьянскіх палітычных і вайсковых колах. Крыніца распавяла італьянскім СМІ, што «80% абсталявання», якое Расея даслала вялікімі транспартнымі самалётамі, напраўду «не нясе ніякай карысці». Груз выкарыстоўвалі як апраўданне для фактычнага ўварвання.

Адзін з перадавых экспэртаў у галіне хімічнай і біялагічнай зброі Брытаніі перакананы, што ў расейскім кантынгенце ёсць афіцэры вайсковай разведкі ГРУ. Дастаўку «дапамогі» ў Італію яны выкарыстоўваюць як магчымасць збіраць разведвальныя звесткі аб усім: ад італьянскага войска да транспартнай сістэмы.

«Гэта як быццам яны атрымалі адразу ўсе калядныя падарункі. Было б наіўна думаць, што яны не збіраюць разведвальныя звесткі. Гэта адкрытая мэта для іх», - сказаў былы камандзір Аб'яднанага хімічнага, біялагічнага, радыялагічнага і ядзернага палка Вялікабрытаніі (CBRN) Хаміш дэ Брэтан-Гордан.

Ён дадаў, што быў вельмі здзіўлены пастановай італьянскага ўрада прыняць расейскі груз.

«Няправільна, што расейцаў пусцілі ў краіну NATO на аснове такіх надуманых падстаў», - сказаў Брэтан-Гордан.

Італіі не патрэбныя дадатковыя хімічныя, біялагічныя і радыялагічныя рэсурсы.

«Яны лідары ў хімічнай, біялагічнай і радыелагічнай зброі ў NATO і ЕЗ. Італьянцаў разглядаюць як узор. У іх моцныя магчымасці. Не думаю, што ім патрэбная куча старога расейскага абсталявання», - сказаў Брэтан-Гордан, які пакінуў шэрагі Узброеных сіл Вялікабрытаніі ў 2012 годзе ў рангу палкоўніка.

Ён таксама заўважае, што расейскую місію ў Італіі ўзначальвае генерал Сяргей Кікот. І гэта таксама вельмі падазрона.

«Звычайна для камандавання місіяй з 100 салдат ці блізкага таго прызначаюць маёра або максімум палкоўніка. А з'яўленне двухзоркавага генерала ў якасці камандзіра здаецца перабольшаннем», - растлумачыў брытанскі экспэрт.

Расея яшчэ не пацярпела моцна ад каранавіруса. Гэта дапамагае Маскве скарыстацца ўразлівасцю Захаду.

«Расейцы добра гэта ўмеюць. Пакуль з аднаго боку шмат шуму, яны робяць нешта іншае з другога, пакуль ніхто не бачыць», - дадаў суразмоўца выдання.

Ён таксама падкрэсліў, што расейская дапамога Італіі ў часы пандэміі каранавіруса вельмі кантрастуе з тым, што Масква робіць у Сірыі.

«Я дапамагаю кіраваць бальніцамі ў Сірыі, якія расейцы разбіваюць бомбамі дашчэнту. А цяпер яны дэзінфікуюць бальніцы ў Італіі. Гэта як гульня ў доктара Джекіла і містэра Хайда», - сказаў Брэтан-Гордан, які цяпер кіруе дабрачыннай кампаніяй Doctors Under Fire.

Выданне нагадвае, што пасля дамоўленасцей паміж прэм'ер-міністрам Італіі Джузэпэ Контэ і прэзідэнтам Расеі Пуціным, расейскія транспартныя самалёты Іл-76 прызямліліся на базе ВПС блізу Рыма. Пасля разгрузкі канвой расейскіх грузавікоў з расейскімі сцягамі адправіліся на поўнач Італіі ў Ламбардыю, якая горш за ўсё пацярпела ад COVID-19. Перадачу расейскай «дапамогі» шырока асвятляла расейская тэлевізія.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках