7 траўня 2024, aўторак, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ўшанавалі памяць ахвяр авіякатастрофы пад Смаленскам

У Польшчы ўшанавалі памяць ахвяр авіякатастрофы пад Смаленскам
БРАТ ЗАГІНУЛАГА КІРАЎНІКА КРАІНЫ ЯРАСЛАЎ КАЧЫНЬСКІ НА ЖАЛОБНАЙ ЦЫРЫМОНІІ

Афіцыйная цырымонія прайшла ў вузкім коле без прамоваў.

У Польшчы жалобная афіцыйная цырымонія з нагоды 10 гадавіны з дня авіякатастрофы пад Смаленскам у пятніцу, 10 красавіка, прайшла ў вузкім коле без прамоваў, піша dw.com. Старшыня кіроўнай партыі «Закон і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі - брат загінулага ў авіякатастрофе прэзідэнта Леха Качыньскага, прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і невялікая група палітыкаў усклалі кветкі да манумента ў Варшаве ў памяць пра ахвяр трагедыі, якая адбылася 10 гадоў таму назад.

Цырымонія пачалася а 8.41 - роўна ў той момант, калі адбылася аварыя, і скончылася кароткай малітвай. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да магілы Леха Качыньскага і ягонай жонкі Марыі ў Кракаве. «Гэта быў момант, калі час спыніўся. Мы перажылі гэтую трагедыю як супольнасць. Сёння ўжо пры іншых абставінах нам таксама патрэбнае адзінства», - напісаў прэм'ер-міністр Маравецкі ў сваім мікраблогу ў Twitter, маючы на ўвазе барацьбу Польшчы супраць пандэміі каранавірусу, ад якой памерлі ўжо 175 палякаў.

У выніку авіякатастрофы пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, ягоная жонка і яшчэ 94 чалавекі, у тым ліку высокапастаўленыя польскія вайскоўцы і палітыкі, якія накіроўваліся ў Смаленск на цырымонію з нагоды 70-годдзя з часу масавага забойства некалькіх тысяч польскіх афіцэраў у Катынскім лесе супрацоўнікамі савецкага НКВД.

Яраслаў Качыньскі мяркуе, што лятак з ягоным братам разбіўся ў выніку выбуху на борце. Расследаванне, праведзенае на даручэнне польскага ўрада, пацвердзіла гэтую версію.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках