Саакашвілі: Незадоўга да паездкі ў Смаленск прэзідэнт Качыньскі патэлефанаваў мне і намагаў, каб я ляцеў з ім
- 10.04.2020, 17:22
- 20,492
Экс-прэзідэнт Грузіі мяркуе, што аварыя самалёта была помстай прэзідэнта Пуціна.
Экс-прэзідэнт Грузіі, былы кіраўнік Адэскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіл Саакашвілі распавёў у Facebook, што павінен быў знаходзіцца на борце самалёта Ту-154 былога прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, які разбіўся ў 2010 годзе, паведамляе gordonua.com.
«Незадоўга да паездкі ў Смаленск прэзідэнт Качыньскі патэлефанаваў мне і намагаў, каб я ляцеў з ім, паколькі сярод афіцэраў, якія загінулі ў Катыні, было некалькі грузінскіх афіцэраў польскіх узброеных сілаў. Я адказаў, што расейцы ніколі б мяне не пусцілі. Праз два дні я даведаўся пра трагічны лёс майго сябра, ягонай жонкі і польскай дэлегацыі», - напісаў ён.
Са слоў Саакашвілі, гэта быў адзін з самых складаных момантаў у ягоным жыцці.
«Лех Качыньскі - нацыянальны герой Грузіі. У 2008 годзе ён пайшоў на асабістую рызыку і дапамог выратаваць нашу сталіцу ад захопу Расеяй. Па сённяшні дзень я веру, што трагедыя ў 2010 годзе ў Смаленску была адплатай [прэзідэнта Расеі Уладзіміра] Пуціна за Тбілісі ў 2008 годзе. Мы будзем удзячныя вечна», - дадаў ён.
Самалёт Ту-154, у якім знаходзіліся Качыньскі з жонкай і 86 чальцамі ўрадавай дэлегацыі, разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года. Усе, хто знаходзіўся на борце, загінулі.
У сакавіку 2015 года галоўная вайсковая пракуратура Польшчы выставіла абвінавачанне двум дыспетчарам аэрапорта Смаленска ў справе аб катастрофе самалёта.
У лютым 2016 года Польшча ініцыявала паўторнае расследаванне абставінаў катастрофы
Ту-154. У мінабароны Польшчы заяўлялі, што самалёт мог разбурыцца ў паветры.
3 красавіка 2017-га стала вядома, што Польшча мае намер выставіць абвінавачванні ў наўмысным правакаванні трагедыі пад Смаленскам двум расейскім авіядыспетчарам і невядомаму чалавеку, які знаходзіўся ў вежы кантролю палётаў.