8 траўня 2024, Серада, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў выходныя і ў пачатку наступнага тыдня

2
Сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў выходныя і ў пачатку наступнага тыдня

Пасля вельмі цёплага надвор'я ў краіну вернецца тэмпература, больш характэрная для пачатку красавіка.

А ў пачатку наступнага тыдня халоднае паветра са Скандынавіі прынясе снег. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Белгідрамет.

У гэтыя выхадныя дні чакаецца блізкая да сваіх шматгадовых значэнняў тэмпература, ападкаў прагназуецца няшмат.

У суботу ўначы пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі на ўсходзе рэспублікі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Істотны дыскамфорт у дзённыя гадзіны будзе ўносіць паўночна-заходні парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3...+3°С, максімальная удзень ад +6°С на паўночным усходзе да +14°С на паўднёвым захадзе краіны.

12 красавіка, у нядзелю, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўначы Віцебскай вобласці магчымыя кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -5...+2°С, максімальная ўдзень +8...15°С, на паўднёвым захадзе да +17°С.

У панядзелак, 13 красавіка, у дзённыя гадзіны халодны атмасферны фронт, які перамесціцца з акваторыі Балтыкі, прынясе на большую частку краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы і град, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +1...8°С, максімальная ўдзень ад +12°С на паўночным захадзе да +23°С на паўднёвым усходзе краіны.

З аўторка характар надвор'я зменіцца. Халоднае паветра са Скандынавіі прынясе ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу і паніжэнне тэмпературы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках