У Беларусі выяўленыя яшчэ тры пацыенты з станоўчымі тэстамі на каранавірус
41- 9.03.2020, 11:39
- 51,738
Колькасць выяўленых носьбітаў каранавірусу вырасла да дзевяці чалавек.
У трох пацыентаў у Беларусі тэст на каранавірус даў станоўчы вынік. Пацыенты, якія мелі зносіны з захварэлымі на каранавірус, паказалі станоўчы вынік РНК каранавірусу, паведамляе БелТА.
Калі паўторныя тэсты дадуць станоўчы вынік, то колькасць носьбітаў РНК каранавірусу ў Беларусі вырасце да дзевяці чалавек. Ва ўсіх установах аховы здароўя Беларусі ўведзены маскавы рэжым для медыцынскіх супрацоўнікаў.
Міністэрства аховы здароўя заяўляе, што першы ў краіне пацыент з каранавірусам – студэнт з Ірана – на сёння вылечаны. Ягоны стан здавальняльны. У пацыентаў у Віцебску таксама прыкметаў інфекцыйнага працэсу няма.
Нагадаем, Міністэрства аховы здароўя некалькі дзён маўчала пра сітуацыю з каранавірусам у краіне. Карантынныя мерапрыемствы ў краіне таксама скасоўваюцца. БНТУ, які спачатку перайшоў на хатняе навучанне, вяртаецца да нармальнага рэжыму працы.