29 красавiка 2024, панядзелак, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць адбыцца ў чэрвені?

94
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць адбыцца ў чэрвені?

Раней Ярмошына агучвала іншую дату.

Лукашэнка выказаў жаданне правесці прэзідэнцкія выбары 21 чэрвеня. Такую інфармацыю распаўсюдзіла «Радыё Рацыя»

са спасылкай на свае крыніцы.

«Аляксандр Рыгоравіч выказаў жаданне правесці прэзідэнцкія выбары 21 чэрвеня! Пра гэта ён плануе паведаміць ужо на наступным тыдні. Да 20 сакавіка “парламент” можа сабрацца на пазачарговае пасяджэнне для прызначэння выбараў», – гаворыцца ў паведамленні інсайдараў.

Раней старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына выказала меркаванне, што аптымальнай датай для правядзення прэзідэнцкіх выбараў з'яўляюцца апошнія дні жніўня 2020 года.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках