18 красавiка 2024, Чацвер, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі ўведзенае надзвычайнае становішча і каменданцкая гадзіна

5
У Грузіі ўведзенае надзвычайнае становішча і каменданцкая гадзіна

Колькасць заражаных новым каранавірусам у Грузіі дасягнула ста чалавек.

У Грузіі праз каранавірус уводзіцца каменданцкая гадзіна. Грамадзяне не змогуць выходзіць на вуліцу з 9 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы. Пра гэта абвясціў прэм'ер-міністр Грузіі Георгій Гахарыя, паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Тбілісі.

Грамадзянам забараняецца выходзіць на вуліцу без крайняй неабходнасці. Усе тыпы гарадскога і міжгародняга транспарту, уключаючы метро, спыняюць працу. За межамі аптэк і крам забаронена збірацца больш чым утрох.

Прэм'ер-міністр Георгій Гахарыя патлумачыў неабходнасць надзвычайных захадаў тым, што колькасць заражаных новым каранавірусам у Грузіі дасягнула ста чалавек і прадаўжае няўхільна расці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках