26 красавiка 2024, Пятніца, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтарка беларускага фільма, што вылучаюцца на «Оскар», працуе над новай стужкай

6
Аўтарка беларускага фільма, што вылучаюцца на «Оскар», працуе над новай стужкай
ФОТА: MEDUZA.IO

У сюжэт фільма легла рэальная гісторыя.

Беларуска Дар'я Жук, рэжысёрка фільма «Хрусталь», які ад нашай краіны вылучаўся на «Оскар» у 2018 годзе, і рэжысёрка другога сезона папулярнага расейскага серыяла «Утрыманкі» здыме серыял пра таксіста-маньяка з Хакасіі. Праект будзе называцца «Мёрзлая зямля» (Frozen Land), у яго ўвойдзе восем серый. Пра гэта піша адно з найбуйнейшых галівудскіх выданняў Variety, паведамляе tut.by.

У аснову «Мёрзлай зямлі» ляжа рэальная гісторыя таксіста Дзмітрыя Лебедзя. Цягам некалькіх гадоў ён гвалтаваў і забіваў дзяўчат у горадзе Абакане (сталіца Рэспублікі Хакасія, Расея). Ягоныя ахвяры самі садзіліся да яго ў аўтамабіль, калі бралі аўто «ад борта».

Вялікае журналісцкае расследаванне па гэтай тэме для праекту «Холад» напісала Таісія Бекбулатава. Паводле матываў расследавання таксама выпусцілі падкаст, які называецца «Траса 161». Сцэнар да серыяла напіша Сяргей Калужанаў, ён будзе заснаваны на матэрыяле «Холада». Прадусарам стужкі выступіць Аляксандр Раднянскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках