2 траўня 2024, Чацвер, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лухта ад пачатку да канца»

60
«Лухта ад пачатку да канца»
ЯЎГЕН КАМАРОЎСКІ

Вядомы лекар расказаў, чаму нельга пільнавацца «парад» Лукашэнкі аб барацьбе з каранавірусам.

Лукашэнка даў беларусам некалькі «парад» аб паводзінах падчас эпідэміі каранавірусу.

- Я жартам кажу, што гарэлкай трэба не толькі рукі мыць, але і штодзень 40-50 грамамі ў пералічэнні на чысты спірт труціць гэты вірус. Але не на працы. Я зычу вам поспехаў, здароўя, не хварэйце. Сёння схадзіце ў лазню сухую. Калі два-тры разы на тыдзень, таксама карысна. Кітайцы нам падказалі, што гэты вірус пры +60 не вытрымлівае, - адзначыў ён сярод іншага.

Аднак парады Лукашэнкі не стасуюцца з думкай вядомага лекара Яўгена Камароўскага. Вось што ён расказаў у апошніх зваротах на Youtube, піша gazetaby.com.

Пра лазню

Камароўскі мяркуе, што выправа ў лазню можа падзейнічаць на арганізм чалавека негатыўна.

- Бо там сухое паветра, а гэта ў прынцыпе выклікае перасыханне слізістых абалонак і прыгнёт мясцовага імунітэту. Акрамя таго, лазня правакуе інтэнсіўнае паценне, што пагражае згушчэннем крыві і парушэннем дзейнасці сэрцава-судзіннай сістэмы, што таксама дрэнна адбіваецца на імунітэце, - сказаў Камароўскі.

Пра алкаголь

Лекар не думае, што чарка з трункам дапаможа засцерагчыся ад каранавірусу. Паводле ягоных слоў, ужыванне нават малых доз алкаголю прыгнятае імунітэт, таму імавернасць заразіцца і цяжэй перанесці інфекцыю становіцца вышэйшай.

Пра вітамін С

Камароўскі адзначыў, што вялікія дозы вітаміну С не здольныя дапамагчы:

- Даўным-даўно ўжо дадзены адказ з нагоды дзейснасці высокіх доз аскарбінавага квасу для прафілактыкі ВРВІ. І калі вы чуеце нейкую рэкламу, дзе вам апавядаюць, што вялікія дозы вітаміну С ад чагосьці ратуюць, гэта супярэчыць звесткам медыцынскай навукі. Галоўнае: вітамін С не дапамагае ў вялікіх дозах, ён дапамагае толькі для прафілактыкі цынгі, больш ні для чаго. Але вялікія дозы вітаміну С спрыяюць утварэнню камянёў у нырках, таму ваш метад лячэння нікому рэкамендаваць не магу.

Пра забарону на ібупрафен

У самым свежым звароце Камароўскі выказаўся з нагоды папулярнай чуткі:

- На сёння ніякіх пераканаўчых довадаў аб тым, што ібупрафен - дрэнна, няма. Будуць - мы вам паведамім, на сёння ібупрафен і парацэтамол застаюцца прэпаратамі нумар 1 для выкарыстання як гарачкапаніжальныя сродкі пры ВРВІ і каранавіруснай інфекцыі сярод іншых.

Пра часнок і паласканне рота цёплай вадой

Камароўскі пракаментаваў «знакаміты» ліст маладога лекара Юрыя Клімава, які працуе ў Кітаі. Той заявіў, што каранавірус не здольны пралезці праз дзіркі звычайнай маскі і гіне пры тэмпературы 26-27 градусаў - таму ўвесь час трэба паласкаць рот.

- Наогул няясна, навошта вірус, які гіне пры тэмпературы 27 градусаў, імкнецца залезці ў арганізм чалавека з тэмпературай 37 градусаў, - сказаў Камароўскі. - Ліст - хлусня ад пачатку да канца, яго можна разбіраць па кожным слове. Проста забудзьцеся.

Лекар разабраў таксама параду нібыта доктара Рашаля пра тое, што штодзень для прафілактыкі ад каранавірусу раніцай варта з'ядаць на пусты страўнік крышаны часнок.

- Хлопцы, ну лухта ад пачатку да канца, - развёў рукі Камароўскі.

Пра басэйны

«Самай вялікай лухтой» або «казкай» лекар назваў гісторыю пра тое, што нібыта вядомы кітайскі плывец Сунь Ян не захварэў на каранавірус дзякуючы плаванню ў басэйне.

- І мільёны людзей, наслухаўшыся, начытаўшыся гэтай лухты, са смаркачамі, дыхавіцай і кашлем сунуцца ў басэйны выганяць хлараванай вадой каранавірус. Цьфу на вас, - сказаў Камароўскі.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках