7 траўня 2024, aўторак, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скажыце праўду!

27
Скажыце праўду!

Лукашэнка і ягоныя чыноўнікі робяць выгляд, што ў нас усё ў парадку.

Кабінет міністраў Украіны ўвёў каранцін у краіне ў сувязі з успышкай каранавіруса. Ён прадугледжвае закрыццё навучальных устаноў і забарону масавых сходаў больш за 200 чалавек. Закрываюцца авіязлучэнні з некаторымі краінамі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Улады Польшчы, дзе пацверджаныя 25 выпадкаў заражэння вірусам, забаранілі масавыя мерапрыемствы. Школы, дзіцячыя садкі і ўніверсітэты будуць закрытыя. Абмяркоўваецца магчымасць пераносу выбараў. Уведзены дадатковы медыцынскі кантроль на межах з Нямеччынай, Чэхіяй, Украінай, Беларуссю і Літвой.

Літоўскія ўлады сёння праводзяць экстранную прэс-канферэнцыю, каб даць СМІ і грамадскасці больш інфармацыі. Са слоў міністра аховы здароўя, пашыранае кола людзей, якіх правяраюць на каранавірус. Будуць правяраць не толькі тых, хто быў у краінах, дзе зафіксаваныя агмені інфекцыі, але і тых, у каго зафіксаваная пнеўманія невыразнага паходжання.

Казахстан, рэжым праўлення ў якім не моцна адрозніваецца ад беларускага, масава адклікае сваіх студэнтаў з Менска праз каранавірус.

Лукашэнка і ягоныя чыноўнікі маўчаць і робяць выгляд, што ў нас усё ў парадку.

Найгалоўнейшая задача ўсіх уладаў - гарантаваць бяспеку грамадзян. Гарантаваць людзям права на жыццё.

Вам пляваць на народ? Так, мы ведаем, але хаця б майце смеласць расказаць пра тое, што адбываецца ў краіне. Ніхто ўжо не верыць, што ў Беларусі ўсяго дзевяць выпадкаў каранавірусу. Самалёты з Кітая прызямляюцца ў менскім аэрапорце штодня, праверкі ніякай, мяжа на ўсходзе адкрытая, медыцына знішчаная.

Міністр аховы здароўя Каранік, перастаньце гуляць у маўчанку. Баіцеся нешта рабіць без адабрэння дыктатара? Дык набярыцеся мужнасці і дайце хоць бы мінімальную інфармацыю. Спыніце тэрарызаваць галоўных лекараў шпіталяў і патрабаваць ад іх утойваць інфармацыю аб каранавірусе.

Скажыце праўду! Мы ўжо самі прыдумаем, як сябе абараніць!

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках