3 траўня 2024, Пятніца, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя пацвердзіў 12 выпадкаў каранавіруса ў Беларусі

42
Міністэрства аховы здароўя пацвердзіў 12 выпадкаў каранавіруса ў Беларусі

(Абноўлена) захварэлыя выяўлены ў Гомелі, Менску і Гародні.

Міністэрства аховы здароўя ў сераду паведаміла пра яшчэ два пацверджаныя выпадкі каранавірусу ў Беларусі. Адзін выпадак зафіксаваны ў сталіцы, другі – у Гомелі.

Раней у Беларусі было пацверджана дзевяць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Адзін з тых, хто захварэў, ужо здаровы: у студэнта з Ірана атрыманы трэці адмоўны вынік тэсту. У двух пацыентаў, з якімі ён блізка кантактаваў, на сёння таксама атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. На гэтым тыдні, пасля заканчэння мерапрыемстваў лабараторнага і клінічнага кантролю, усе тры пацыенты будуць выпісаныя са стацыянара.

Стан усіх пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны COVID-19, здавальняльны. Тэмпература нармальная, праводзіцца лабараторны кантроль і мерапрыемствы медыцынскага назірання.

Таксама з'явілася інфармацыя аб тым, што ў Гародні атрыманы станоўчы тэст на каранавірус у 62-гадовай жанчыны, якая прыбыла з Італіі.

Куды тэлефанаваць пры падазрэннях на каранавірус?

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя – +375 29 156-85-65, тэлефанаванні прымаюцца ў працоўныя дні з 8.30 да 13-й і з 13.30 да 18-й.

Для жыхароў Менска ў пытаннях каранавіруснай інфекцыі адкрытая гарачая лінія ў Менскай інфекцыйнай лякарні на нумары +375 17 334-34-68 з 8.30 да 15-й.

Гарачыя лініі ў Віцебску – 8 0212 67-36-44, Полацку – 8 0214 74-39-44, Наваполацку – 8 0214 57-36-44, Оршы – 8 0216 51-34-41 і 51-34-48.

Дзе возьмуць аналіз?

Пункты ўзяцця мазкоў для абследавання на каранавірус ёсць на мяжы (на базе санітарна-карантынных пунктаў), у інфекцыйных лякарнях ці аддзяленнях і ў некаторых паліклініках на базе кабінетаў інфекцыйных захворванняў. Абследуюць толькі тых, хто быў у Кітаі, Іране, Італіі і Паўднёвай Карэі.

Напрыклад, у Менску мазок возьмуць у гарадской інфекцыйнай лякарні і ў дзіцячай інфекцыйнай лякарні. У Віцебскай вобласці аналіз на каранавірус можна зрабіць больш чым у 20 установах аховы здароўя. Напрыклад, у Віцебскім абласным процітуберкулёзным дыспансеры, Бешанковіцкай ЦРБ, Браслаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, Верхнядзвінскай ЦРБ, Глыбоцкай ЦРБ, Гарадоцкай ЦРБ, Докшыцкай ЦРБ, Дубровенскай ЦРБ, Лепельскай ЦРБ і інш. Больш дакладную інфармацыю пра ўсе вобласці, дзе, у якіх аддзяленнях клінік і ў які час бяруць аналізы на каранавірус, можна знайсці тут.

На мяжы правяраюць тых, хто за апошнія 14 дзён прыехаў з эпідэмічна неспрыяльных у каранавіруснай інфекцыі краінаў. Пры праходжанні кантролю – у аэрапорце, у цягніку, на аўтамабільным пункце пропуску – пасажырам выдаюць «Анкету прыбылага». Звесткі з анкетаў перадаюцца ў паліклінікі на месцы жыхарства.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках