8 траўня 2024, Серада, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запуск другой за тыдзень расейскай ракеты-носьбіта скасавалі праз непаладкі

2
Запуск другой за тыдзень расейскай ракеты-носьбіта скасавалі праз непаладкі
Фото: РОСКОСМОС

У апошнія гады некалькі запускаў спадарожнікаў з выкарыстаннем ракет «Пратон-М» завяршыліся няўдала.

Запуск ракеты-носьбіта «Пратон-М» са спадарожнікамі «Экспрэс» з касмадрома Байканур перанеслі з 31 сакавіка на канец траўня, паведамляецца на сайце «Раскосмаса».

Пры праверцы якасці камплектуючых выяўлена неадпаведнасць аднаго з параметраў, паведаміў гендырэктар Цэнтра Хрунічава Аляксей Варачка, не ўдакладняючы дэталі. Серыя камплектуючых, у тым ліку на «Пратон», будзе замененая.

«Пратон-М» павінен даставіць на арбіту спадарожнікі сувязі «Экспрэс-80» і «Экспрэс-103». Запланаваны пуск «Протон-М» стане першым у 2020 годзе.

6 сакавіка праз няспраўнасць у разгонным блоку адклалі запуск ракеты-носьбіта «Саюз-СТ», якая павінна была вывесці на арбіту спадарожнік Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Запуск скасавалі на патрабаванне заказчыка.

У апошнія гады некалькі запускаў спадарожнікаў з выкарыстаннем ракет «Пратон-М» завяршыліся няўдала. Касмічныя апараты былі згубленыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках