29 красавiка 2024, панядзелак, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўская выведка апавяла пра ўтоены інцыдэнт на БелАЭС

38
Літоўская выведка апавяла пра ўтоены інцыдэнт на БелАЭС

Утойванне інфармацыі беларускім бокам падтрымаў «Расатам».

У традыцыйнай справаздачы Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы і ваеннай выведкі сказана, што АЭС будуюць насуперак патрабаванням міжнародных стандартаў бяспекі, паведамляе Delfi.

"З набліжэннем вызначанага тэрміну запуску БелАЭС нарастае напружанне паміж адказнымі беларускімі ўстановамі, заказнікамі праекта, і прадстаўнікамі Расатама – усе яны баяцца адказнасці за магчымыя інцыдэнты на пабудаванай у спешцы БелАЭС", – сказана ў справаздачы. У дакуменце БелАЭС – гэта Астравецкая АЭС.

Выведка звярнула ўвагу на тое, што ў ліпені 2019 года з пасады сышоў кіраўнік будаўніцтва станцыі Дзмітрый Раманец.

Літоўская выведка мяркуе, што ён сышоў з пасады, каб "унікнуць адказнасці за інцыдэнты і далейшыя складаныя працы ў падрыхтоўцы станцыі да запуску".

Паводле звестак справаздачы, Беларускі следчы камітэт ужо пачаў расследаванне ў сувязі з інцыдэнтамі на будаўнічай пляцоўцы, у ходзе расследавання былі затрыманыя некалькі чалавек, якія працавалі на расейскага падрадчыка, аднак праз ціск з боку расейскіх дыпламатаў справы былі спыненыя.

У дакуменце сказана, што прадстаўнікі "Расатама" нядбала ставяцца да патрабаванняў беларускіх установаў, якія кантралюць будаўніцтва, а самім беларусам не хапае як кампетэнтнасці, так і волі для жорсткага кантролю.

Паводле звестак выведкі, у канцы чэрвеня мінулага года праз халатнасць дзеянняў працоўных у першым блоку АЭС, побач з рэактарам, пачаўся пажар, аднак беларускія ўстановы не паведамілі пра гэты інцыдэнт.

"Паводле ацэнкі выведкі, утойванне падобнай інфармацыі пра недахопы праекта БелАЭС падтрымлівае Расатам, паколькі баіцца за сваю міжнародную рэпутацыю надзейнага партнёра ў справе ажыццяўлення праектаў будаўніцтва АЭС", – сказана ў дакуменце.

Нагадаем, гэта не першы інцыдэнт на БелАЭС. Будаўніцтва станцыі ў Астраўцы суправаджалася падзеннямі рэактара, гібеллю працоўных і шматлікімі надзвычайнымі здарэннямі. Падрабязную інфармацыю пра будаўніцтва Астравецкай АЭС вы можаце знайсці ў фільме Studio Х97 "Астравец смерці".

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках