5 траўня 2024, Нядзеля, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх школах, судах і ВНУ няма мыла

23
У беларускіх школах, судах і ВНУ няма мыла

Самае простае, што можна зрабіць для прафілактыкі COVID-19, - старанна мыць рукі.

Самае простае, што можна зрабіць для прафілактыкі COVID-19, - старанна мыць рукі. Вірус можа жыць на вашых руках на працягу 5-10 хвілін, але за гэты час можа адбыцца многае (вы можаце пацерці вочы ці нос неўсвядомлена). Office адправіўся ў рэйд па прыбіральнях у грамадскіх месцах, каб праверыць, ці ўсюды ёсць мыла.

Каронавірус у Беларусі: што рабіць пры падазрэнні? Як правільна насіць маску? Ці можна па сімптомах адрозніць COVID-19 ад ВРВІ?

Спачатку - у студэнцкую паліклініку №33. Менавіта сюды звярнуўся той самы студэнт з Ірана з сімптомамі прастуды. На ўваходзе ў паліклініку - паведамленне для кітайцаў: для іх уваход з іншага боку.

Незразумела, чаму спецыяльны ўваход толькі для грамадзян Кітая, у групе рызыкі многія замежныя студэнты. Але нас больш цікавяць туалет і мыла там. Бальнічны туалет - без стульчака, туалетная папера - адсутнічае! Гэта XXI стагоддзе, дзетка! Добра хоць антысептык ёсць, дазатар у рукамыйніцы запоўнены на дзве траціны.

Вось туалет на журфаку БДУ. Ёсць і вадкае мыла, і звычайнае. Залік!

Далей адпраўляемся ў БДУФК. Тут ні мыла, ні паперы, ні сушылкі няма. І нават не прадугледжана. Затое ёсць надпіс «Беражыце ваду!». Дзякуй за параду.

Гэта туалет 11-й гарадской паліклінікі. Антысептык і пах прысутнічаюць. Туалетнай паперы - няма!

Суд Менскага раёна. Сюды лепш прыходзіць са сваім адвакатам і са сваім мылам (туалетную паперу таксама захапіце).

ГЦ Green City: мыла, сушылка, папяровыя ручнікі - усё на месцы!

Сярэдняя школа №55. У двух з чатырох рукамыйніц мыла няма. Яшчэ ў адным - мыла «на донцы», яшчэ адна ёмістасць для вадкага мыла папросту зламаная. Замяніце! Ці трэба казаць пра тое, што туалетнай паперы тут таксама няма!

Адміністрацыя Ленінскага раёна Менска. Мыла толькі закарэлае, ёмістасць для вадкага мыла - пустая. Паперы няма па змаўчанні.

У выніку. У школу, ВНУ, раённую адміністрацыю і нават у паліклініку лепш прыходзіць са сваёй туалетнай паперай і антысептыкам.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках