29 красавiка 2024, панядзелак, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі аўтааматар аб паліўным пратэсце: Улады абнахабіліся

12
Менскі аўтааматар аб паліўным пратэсце: Улады абнахабіліся
ФОТА: ONLINER.BY

Беларусам трэба вызначацца і нешта зрабіць усім разам.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і аўтааматар Аляксандр Ягораў узяў удзел у акцыі каля офіса «Белнафтахіма», якая адбылася ўчора. Ён распавёў пра тое, чаму пратэсты супраць штотыднёвага падвышэння коштаў паліва будуць нарастаць, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

- Як вы ставіцеся да «незаўважнага» падаражання паліва?

- Так, адразу гэта не прыкметна, але потым, вядома, гэта адчуваецца. Запраўляюцца, здавалася б, на ранейшыя грошы, а потым гэтых фінансаў ужо бракуе, адпаведна падаражанне адбіваецца на гаманцы.

На працы, вядома, больш не заробіш. Заробак не расце так хутка, як даражэе паліва, ён апошнім часам наогул не расце. Таму калі нават на працу і дадому кожны дзень ездзіць на аўтамабілі, то ў канцы месяца гэта істотна адбіваецца на даходзе.

- Чаму так адбылося? Хто вінаваты?

- Вінаватае некампетэнтнае кіраўніцтва краіны, якое гадамі не можа развязаць элементарныя праблемы з энэрганосьбітамі, нягледзячы на паказное «сяброўства» з краінай, у якой іх больш, чым дастаткова.

Кіраўніцтва, якое рэгулярна абяцае прырост заробку, а ў выніку толькі ліквідуе прэміі.

Акрамя кошту паліва растуць «камуналка», і кошты прадуктаў у крамах, гэта не сакрэт. Калі раней на запраўцы хтосьці набываў сабе перакус і напоі, то цяпер гэта ўжо рэдкая з'ява. Куды ні глянь - усюды цэннік кусаецца. Улады не спраўляюцца з ускладзенымі на іх задачамі. Яны не могуць абмежаваць рост коштаў паліва, не могуць разабрацца з заробкамі, стабілізаваць эканоміку, хоць увесь час гэта абяцаюць.

- Як вы ставіцеся да таго, што людзі пачалі пратэставаць супраць падвышэння коштаў бензіну?

- Вельмі станоўча стаўлюся. Але, калі б была нейкая інфармацыя, мяркую, людзей выйшла б значна больш.

Мне здаецца, што ўлада не да канца ўсведамляе крытычнасць сітуацыі. Ім здаецца, што ўсе павінны працаваць днём і ноччу, каб была капейка заправіцца. «Усе павінны працаваць» - вось іх дэвіз, вось чаго яны дамагаюцца. Яны абнахабіліся і не разумеюць, што ў людзей павінна быць не толькі праца, але і вольны час, асабістае жыццё. Не будуць людзі працаваць дзень і ноч, не той ужо час. Улады проста не ўсведамляюць таго, як абураныя людзі.

Наогул, мне здаецца, што калі на паліўныя пратэсты выйдзе дастатковая колькасць людзей, то ўлады, само сабой, наабяцаюць з тры корабы, але гэта будзе ненадоўга. Яны падымацьмуць кошты па-іншаму, іншымі схемамі. Даражэцьмуць падаткі, дарожны збор, платныя дарогі, яшчэ што-небудзь, бо ў іх ёсць план забеспячэння камунікацый, дарожных работ, іншага. І на гэты план патрэбная пэўная сума грошай, якая, у кожным выпадку, будзе канфіскоўвацца ў насельніцтва. Таму глядзець трэба шырэй, чым пратэсты што да паліва.

Таму адзіны варыянт - беларусам трэба вызначыцца і нешта зрабіць усім разам. Усім. І, відавочна, гэты час усё бліжэй. Напэўна, уся краіна пацвердзіць маё меркаванне пра тое, што так больш прадаўжацца не можа, гэта ўжо фініш.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках