26 красавiка 2024, Пятніца, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белнафтахім: НПЗ Беларусі працуюць з загрузкай 50%

8
Белнафтахім: НПЗ Беларусі працуюць з загрузкай 50%

З 1 студзеня 2020 года практычна няма паставак нафты з РФ на беларускія НПЗ.

Беларускія НПЗ працягваюць працу з загрузкай блізу 50%, за студзень-люты перапрацоўка нафты склала блізу 1,8 млн тонаў, паведаміў interfax.by намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў.

«На сёння нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць прыкладна ў палову ад сваёй магутнасці. Пры гэтым забяспечваецца надзейна ўнутраны рынак, мы не бачым нейкіх перадумоў, каб у нас узнікла сітуацыя з перарываннем паставак нафтапрадуктаў. Сітуацыя стабільная і прагназуецца», - сказаў Сізоў журналістам у аўторак ў Менску

«Перапрацоўка нафты на абодвух заводах складзе па 900 тысяч тон у месяц. За два месяцы - прыкладна 1,8 млн тон», - удакладніў намеснік кіраўніка канцэрна.

Як паведамлялася, з 1 студзеня 2020 года практычна няма паставак нафты з РФ на беларускія НПЗ праз адсутнасць кантрактаў з расейскімі нафтавымі кампаніямі, бо Беларусь лічыць немэтазгодным выплату прэміі пастаўшчыкам ва ўмовах падаражэння расейскай сыравіны ў сувязі з рэалізацыяй падатковага манеўру. Часовым развязаннем праблемы стала заключэнне кантрактаў кампаніямі бізнэсоўца Міхаіла Гуцырыева - «Русснефть» і «Нефтисой».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках