26 красавiка 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні турыстаў у гатэлі на Тэнэрыфэ правяраюць на каранавірус

1
Сотні турыстаў у гатэлі на Тэнэрыфэ правяраюць на каранавірус
Фота: AP

Другі Diamond Princess?

Пасля шпіталізацыі італійскага турыста з падазрэннем на інфекцыю COVID-19, улады Канарскіх выспаў ізалявалі ўсіх насельнікаў гатэля для абследавання, піша dw.com.

Сотні турыстаў, якія спыніліся ў гатэлі H10 Costa Adeja Palace, атрымалі ў аўторак 25 лютага, указанне застацца ў сваіх нумарах да далейшых распараджэнняў органаў аховы здароўя выспы Тэнэрыфэ. Такая пастанова была прынятая ўладамі пасля таго, як першы тэст на каранавірус аднаго з насельнікаў, лекара, які прыехаў з поўначы Італіі, даў станоўчы вынік. Цяпер усе яго магчымыя кантакты павінны быць правераны.

Улады пакуль не гавораць пра каранцін, аналізы турыста з Італіі накіраваныя ў Мадрыд для паўторнай праверкі. Усяго ў гатэлі 467 нумароў, чатыры адкрытыя басейны і два джакузі.

На сёння ў Гішпаніі зарэгістраваныя два пацверджаныя выпадкі каранавірусу, абодва сярод замежных турыстаў: у немца на Канарскіх астравах Ла Гамера і брытанца на Маёрцы.

Самае масавае распаўсюджванне віруса ў Еўропе зафіксаванае ў Італіі. Сем чалавек там памерлі ад захворвання, усе яны людзі сталага веку, колькасць інфіцыраваных дасягнула 283, большасць з гэтых выпадкаў на поўначы краіны ў Ламбардыі. Усяго ў свеце каранавірус COVID-19 дыягнаставалі ў больш чым 80 тысяч чалавек, памерлі больш за 2700 чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках