26 красавiка 2024, Пятніца, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Украіны назваў галоўнае дасягненне краіны за 10 гадоў

Прэм'ер-міністр Украіны назваў галоўнае дасягненне краіны за 10 гадоў
АЛЯКСЕЙ ГАНЧАРУК
ФОТА: KMU.GOV.UA

У Кіеве праходзіць «Форум рэформаў: на шляху да Вільні».

Cловы прэм'ер-міністра Украіны Аляксея Ганчарука перадае выданне «Укрінфарм».

«Галоўным дасягненнем нашай краіны за апошняе 10-годдзе з'яўляецца дэмакратыя, і як дэмакратыя мы ўжо адбыліся. Вядома, гэта робіць нас больш уразлівымі, бо інфармацыйныя войны даюць магчымасць камусьці расхістваць сітуацыю, спрабаваць сутыкаць розныя часткі грамадства, але галоўнае, што ў нас ёсць дух свабоды і жаданне змяняцца. Мы сапраўды як краіна ў гэтым плане ўжо адбыліся», - сказаў Ганчарук.

Са слоў Ганчарука, летась урад быў у асноўным засяроджаны на энэргетычнай бяспецы краіны. На сёння галоўнай задачай дзяржавы з'яўляецца трансфармацыя эканомікі, напрыклад, рынкаў працы, зямлі і капіталу.

Прэм'ер-міністр перакананы, што краіна можа быць змененая найбліжэйшым часам карэнным чынам.

Нагадаем 25 лютага праводзіцца «Форум рэформаў: на шляху да Вільні», дзе палітыкі і экспэрты грамадзянскай супольнасці абмяркоўваюць прагрэс рэформаў за першыя паўгода дзейнасці ўрада і парламента, а таксама прыярытэты рэформаў ва Украіне на 2020-2021 гады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках