26 красавiка 2024, Пятніца, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль і Палестына дамовіліся пра перамір'е

Ізраіль і Палестына дамовіліся пра перамір'е

Пагадненне дасягнутае пры пасярэдніцтве Егіпта і ААН.

Ізраіль і Палестынскія групоўкі пры пасярэдніцкіх намаганнях Егіпта і ААН увечары 24 лютага дамовіліся пра спыненне агню. Пра гэта паведаміў тэлеканал Sky News Arabia (пераклад – korrespondent.net).

Адзначаецца, што рэжым спынення агню паміж бакамі пачаў дзеянне апоўначы паводле мясцовага часу (1-я паводле менскага часу).

Нагадаем, у ноч на панядзелак ВПС Ізраіля нанеслі ракетны ўдар па ваколіцах Дамаска, дзе знаходзіцца ваенная база палестынцаў і дзе, паводле інфармацыі СМІ, распрацоўваюцца ўзоры ракетнай зброі.

Таксама ізраільская авіяцыя атакавала дзясяткі звязаных з Ісламскім джыхадам цэляў у сектары Газа ў адказ на ракетныя абстрэлы ў нядзелю.

Мінулым днём абмен ударамі аднавіўся і доўжыўся да апошняга часу.

Паводле звестак арміі Ізраіля, за апошнія суткі з Газы запусцілі больш за 40 ракетаў, блізу паловы з іх былі перахопленыя сістэмай СПА Жалезны купал.

Адказнасць за абстрэлы ўзяло на сябе ўзброенае крыло Ісламскага джыхаду Сарая Аль-Кудс, назваўшы іх "ваенным адказам" на забойства ў Хан-Юніс і Дамаску трох ягоных байцоў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках